![]() |
|
|
|
|
#1
|
||||
|
||||
|
"Пахне чабор"
Хiба на вечар той можна забыцца? …Сонца за борам жар-птушкай садзiцца, Штосьцi спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, пахне чабор… Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы. Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы, Быццам абсыпана промнямi зор. Пахне чабор, пахне чабор… Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца. Вось яно – блiзкае, яснае шчасце, Клiкнуць хацелася – голас замёр. Пахне чабор, пахне чабор… Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца, Сэрца нязменна хвалюе дакор. Пахне чабор, пахне чабор… Час той схаваўся за дальняй гарою, Здасца хвiлiнай – яна прада мною… Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор. Пахне чабор, пахне чабор… Пятрусь Броўка
__________________
Устал я ..... |
![]() |
|
|
Похожие темы
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| ВОПРОС. Як вы ставіцеся да беларускай мовы. | Раман Внэ | Белоруссия | 11 | 03.10.2009 14:46 |
| Сёньня Дзень Беларускай Вайсковай Славы! Што для Вас гэты дзень? | Super Girl | Белоруссия | 86 | 29.09.2008 15:13 |