![]() |
|
|
#1
|
|||
|
|||
![]()
Налева - краты, направа - краты,
Крыху далей - там ідзе дрыгва. Жывеш, здаецца, але не рады, Свабода ёсць, ды яе няма. Крычы ўголас - ніхто не чуе, А скажаш шэптам - запішуць усе. І нехта чорны цябе вартуе, Ля брамы пільна ўдзень пасе. А ты свабодны, ды толькі скуты, Свае праблемы сам вырашай. Свабодны вязень - твае пакуты, І толькі волю сваю шукай. * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * / Вольга Коваль / |