![]() |
|
|
#1
|
|||
|
|||
![]()
БЫЛІ ГЭРОІ * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * - Скажы мне‚ тата‚ ці то праўда‚ * Што наш народ калісь з пагардай * Адкінуў рускае ярмо? * Ўхапіўся ён за зброю дружна‚ * І залунаў кліч сьмелых‚ мужных: * «Лепш сьмерць‚ чым Волю аддамо». * - Было‚ сынок... Было ў нас золка‚ * Ды раптам залунаў вясёлкай * Наш Дваццаць Пяты Сакавік. * І радасьць расплылася ў хатах: * Вяселяцца хлапцы‚ дзяўчаты‚ * А за стырно стаў наш мужык. * Але чырвонай бліскавіцай * З Масквы ўзьнялася навальніца * І засланіла небасхіл. * Забіў народ наш на трывогу * І засланіў грудзьмі дарогу; * На сонцы бліснулі штыхі‚ * Гулі гарматы‚ кулі пелі‚ * Ад дыму людзі пашарэлі‚ * Страчыў няўтомны кулямёт; * Крывёю кожны крок быў зьліты‚ * Чарнела поле ад забітых - * Так бараніўся наш народ. * Але ня нам спрыяла доля‚ * Не дзеля нас бліснула Воля. * Ахвярныя ў зямлю ляглі... * Дык вось‚ сынок... Былі гэроі‚ * Стаялі да канца са зброяй... * Спачылі у сырой зямлі... * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *<f z-1> * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Кліўленд - ЗША, лістапад 1962 г. * * * * * * * * * * * * * * *А. Змагар |