![]() |
|
|
#1
|
|||
|
|||
![]()
Марш мільёнаў
На Марш Мільёнаў – з чыстым сэрцам, Мы выдзем разам, грамадоў! Каб адваяваць сваю свабоду, Каб халуям і здараднікам даць бой… Народ мой беларускі родны, Ты вецярпеў у жыцці зашмат… А зараз трэба вызваляцца! Ты чуеш стук сярдэц—набат?... Ніхто не мае права над табой смяяцца, Падманваць і пляваць табе ў душу. Чаго ж ты церпіш усіх хто зараз “уверсе”? Гані падалей гэтага “слугу”!… Ты можаш гэта здзейсніць – гэта праўда! Павер і ведай гэта брацця мой. У страхе жыць – Радзіме здрада, Душы растоптанай маўклівы вой… І толькі разам ты адчуеш сілу -- Змагацца за сябе, за выбар свой. Так выйдзе беларус мой мілы! Так дай жа гэтым гадам бой!!! Крывіч Вольны 2011 Iсцiна, адвечная, як свет... Iсцiна, адвечная, як свет: Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам. За надзеяй — боль зняверу ўслед. За пашанай — прынiжэння сорам. За святлом знаходкi — горыч страты, За агнём любвi — разлукi снег. За абдымкамi — падножка здрады... Iсцiна, адвечная, як свет. Ніл Гілевіч 1970 Без чаго немагчыма жыццё Без чаго немагчыма жыццё, Без здароўя, сяброў І што ўсё?! Не. Без мараў і шчасця, Несустрэчы з нянасцем. Без матулі, татулі, Каб спявалі нам “люлі”. Без песен і плясак, Без гумару, казак. Без гульняў, вяселляў І дзён нараджэнняў. Нават без гора, Але, каб не цэлае мора. І ўсё гэта тое, Вельмі нам дарагое Без чаго немагчыма жыццё. Вікторыя Кур'ян 2011 |