![]() |
|
|
#1
|
|||
|
|||
![]()
ВЫСОКАЯ МЭТА
Паставiць як не правiльна мэту, Не дасягнуць яе ў жыццi нiколi, Наклiкаеш сам на сябе бяду, Ахвярай станеш па уласнай волi. Нiколi ў жыццi радасцi няма, Бо за няўдачай крочыць зноў няўдача, Ў няпэўным стане цяжка нездарма, Таму душа бясконца горка плача. Галоўнае ў жыццi – душэўны стан, Як добры – i на свеце жыць цудоўна, Высокая мэта ў жыццi – падман, Мэту якую дасягаць – ўсё роўна. Нiколi ўсе не здолець рубяжы, I зорку не дастаць нiколi з неба, Цудоўна, калi радасць на душы, Не гора шмат, а шчасця людзям трэба. Таму не след сабе шукаць бяды, Высокая мэта – як ашуканка, Бо прыйдзе задавольванне тады, Калi на дасягальным ўзроўнi планка. |