![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы... * * *
Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Ахвотна забываем, што мы, Хто мы. Згадаюць Нашай памяці вякі! Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы, Саміх сябе хваліць нам не з рукі. Хай слабакі Аж падаюць ад стомы, На плечы ўзяўшы Пыхі мех цяжкі. Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Надзейныя сябры і дружбакі. I, госць, і падарожны ў нас Як дома. А злым і травы колюцца ў бакі. Гатовы ўсё аддаць — I тым багаты, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Што з краю небяспекі нашы хаты, Пра гэта He забудуць чужакі! * * * * * * * * * * * * * *Рыгор Барадулін |