![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
ЗАЎЖДЫ ЧАЛАВЕК
Мяне красой хвалюе моцна лес, I жыта рунь, i сонейка ўзыходы, Не можа быць, што продак з дрэва злез, Мой продак чалавекам быў заўсёды. Iснуе ў свеце безлiч ўсiх iстот, Чаго няма ў скарбонках у прыроды! Што нашы продкi малпы – анекдот, Якi прыносiць надта многа шкоды. У кожнага жывога ёсць душа, Яна пачуццяў дзiўны свет стварае, Мiж душамi трывалая мяжа, Нiхто душы павек не памяняе. Душа чужая – нiбы цёмны лес, Але сказаць упэўнена ўсё ж мушу, Каб чалавек калiсьцi з дрэва злез, Такую ж, як у малпы, меў бы душу. А чалавек заўжды быў чалавек, Таму душою чутка адчуваем, Пачуццi мелi тонкiя павек, Таму i ненавiдзiм, i кахаем. 13.09.1995 |