![]() |
|
|
#1
|
|||
|
|||
![]()
ЮНАЦТВА
Юнацтва час прыйшоў, пара кахання! Яно, як метраном, ў грудзях гучыць, З дзяцiнствам адбылося развiтанне, I па дарослых мерках трэба жыць. Дзяцiнства i юнацтва, сталасць, старасць, Працяглы час трывае развiццё, Калi адна пара жыцця сканчалась, Ў другую пераходзiла жыццё. Юнацтва! Ў iм знаходзiцца цудоўна! Бо радасць поўнiць грудзi без мяжы, Ў юнацтве сэрца стукае няроўна, Каханне спее ўзнёслае ў душы. Ў юнацтве ўсё чароўна i прыгожа, Бо мора шчасця здатна яно даць, Пачуцце, нiбы компас, дапаможа На ўсё жыццё каханых выбiраць. Юнацтва – час адказны i трывожны, Нялёгка долю вабную знайсцi, Ды адшукаць яе павiнен кожны, Ў прыгожай пары разам каб iсцi. Юнацтва час! Чароўны, нiбы казка, Ды вельмi шпарка праз жыццё бяжыць, Яму ўласцiвы дабрыня i ласка, I ў сталасцi прыемна з iмi жыць. Анатолiй Iванавiч Балуценка |