![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
ПЕРШАЕ КАХАННЕ
Душа не ведала трывогi, Быў дзiўны i цудоўны час, Жыцця спакойныя дарогi Хвалюючымi сталi ўраз. Вясна прыйшла ў душу адразу, Мiнула лютая зiма, Знайшоў майго жыцця украсу, Цяпер спакою больш няма. Аб iм чуў шмат бесперастанна, Але кахання сам не меў, Яно спаткала нечакана, Як быццам цяжка захварэў. I навакольны свет змянiўся, Душа ад радасцi пяе, У невядомасць крок адбыўся, Каханне сiлу надае. Каханне – радасць i трывога, Каб адчувалась плынь жыцця, Няма найлепшага нiчога, Святло iдзе ад пачуцця. Яшчэ наперадзе прызнанне, Шчаслiвы час i час пакут, Цвiце ў маёй душы каханне, У неба ўзносiць вабны цуд! 1.10.1993 Анатолiй Iванавiч Балуценка |