![]() |
|
|
|
|
#1
|
|||
|
|||
|
ЛУЖЫ
Ў цеплыню i нават ў сцюжу Мне прыемна стаць у лужу, На мяне сварыцца мама, Крочу я па лужах прама. Як па вулiцы iду Лужу кожную знайду, Не магу я супынiцца, Бо i ў сне мне лужа снiцца. Не магу зрабiць нiчога, Я адзiн, луж вельмi многа. Як мне не сысцi з дарогi, Самi ў лужу нясуць ногi? Калi ногi прамачу, Сварыць мама, ды маўчу, Трэба ў лужыны ўступаць, Сам хачу жыццё пазнаць. Я не буду ў лужы мокры, Бо абутак маю добры. Прабягу, вярнусь назад, Кожнай лужы вельмi рад! Падабаецца мне дужа На маёй дарозе лужа, Няхай мама зноў сварыцца, Буду ў лужы станавiцца! |