![]() |
|
|
#1
|
|||
|
|||
![]()
ДЗЯВОЧАЕ КАХАННЕ
Зразумець не магу, што здарылась са мной, Адчуваю, што стала другою, Я нiколi раней не бывала такой, Ды змянiлась з сустрэчы з табою. Стала радасным светлым чароўным жыццё, Першы раз прыйшло ў сэрца каханне, Быццам крылы дало мне цяпер пачуццё, Я чакаю з надзеяй прызнання. Ззяе сонца цудоўна ў душы цэлы час, Я жадаю, каб ты закахаўся, I каханне ўзаемнае зблiзiла нас, Каб кахання майго не цураўся. I пачуццi цяпер б'юць ў душы цераз край, Бо пяшчотнай яна надта стала, Каб мне шчасце спаткаць, ты мяне пакахай, Бо адной пакахаць – вельмi мала. Першы раз цуд адчуць i пяшчотна кахаць! Стрымаць буру ў грудзях няма сiлы, Ў думках страсна жадаю цябе абдымаць, Губы шэпчуць бясконца: «Мой мiлы!» Пакахала, вакол свет змянiўся ураз, Як жыла я раней без кахання! Ды набыла душа адну з лепшых украс, I чакаю цяпер мiлавання. |