![]() |
|
|
#1
|
|||
|
|||
![]()
П. Броўка 'Пахне чабор'
Хiба на вечар той можна забыцца? …Сонца за борам жар-птушкай садзiцца, Штосьцi спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, пахне чабор… * Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы. Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы, Быццам абсыпана промнымi зор. Пахне чабор, пахне чабор… * Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца. Вось яно – блiзкае, яснае шчасце, Клiкнуць хацелася – голас замёр. Пахне чабор, пахне чабор… * Год адзiнаццаць, а можы дванаццаць Сэрцабалiць, што не здолеў спаткацца, Сэрца нязменна хвалюе дакор. Пахне чабор, пахне чабор… * Час той схаваўся за дальняй гарою, Здасца хвiлiнай – яна преда мною… Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор. Пахне чабор, пахне чабор… |