![]() |
|
|
![]() |
|
Опции темы | Опции просмотра |
|
#1
|
|||
|
|||
![]()
***
Пакаленняў апошніх Небязвольныя людзі, Што надзелены талентам, Працалюбства агнём… Юнакі і дзяўчаты, Не з'язджайце нікуды За званчэйшай манетай, За лягчэйшым жыццём. Як паветра патрэбны Вашы сілы краіне: Хто ж яшчэ, акрамя вас, Зрыне панства жуды. Нашы кветкі-надзеі, Не аддайце чужыне Свой дапытлівы розум, Свой запал малады. Гукі матчынай песні Хай заўжды з вамі будуць, Не змяняйце крыніцы На салодкі сіроп. Юнакі і дзяўчаты, Не з'язджайце нікуды, Памажыце Айчыне Ачуняць ад хвароб! Кузменка Змітрок |