ЗАЎЖДЫ ЧАЛАВЕК
Мяне красой хвалюе моцна лес,
I жыта рунь, i сонейка ўзыходы,
Не можа быць, што продак з дрэва злез,
Мой продак чалавекам быў заўсёды.
Iснуе ў свеце безлiч ўсiх iстот,
Чаго няма ў скарбонках у прыроды!
Што нашы продкi малпы – анекдот,
Якi прыносiць надта многа шкоды.
У кожнага жывога ёсць душа,
Яна пачуццяў дзiўны свет стварае,
Мiж душамi трывалая мяжа,
Нiхто душы павек не памяняе.
Душа чужая – нiбы цёмны лес,
Але сказаць упэўнена ўсё ж мушу,
Каб чалавек калiсьцi з дрэва злез,
Такую ж, як у малпы, меў бы душу.
А чалавек заўжды быў чалавек,
Таму душою чутка адчуваем,
Пачуццi мелi тонкiя павек,
Таму i ненавiдзiм, i кахаем.
13.09.1995
|