Показать сообщение отдельно
  #93  
Старый 10.03.2011, 18:26
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЛУЖЫ

Ў цеплыню i нават ў сцюжу
Мне прыемна стаць у лужу,
На мяне сварыцца мама,
Крочу я па лужах прама.

Як па вулiцы iду
Лужу кожную знайду,
Не магу я супынiцца,
Бо i ў сне мне лужа снiцца.

Не магу зрабiць нiчога,
Я адзiн, луж вельмi многа.
Як мне не сысцi з дарогi,
Самi ў лужу нясуць ногi?

Калi ногi прамачу,
Сварыць мама, ды маўчу,
Трэба ў лужыны ўступаць,
Сам хачу жыццё пазнаць.

Я не буду ў лужы мокры,
Бо абутак маю добры.
Прабягу, вярнусь назад,
Кожнай лужы вельмi рад!

Падабаецца мне дужа
На маёй дарозе лужа,
Няхай мама зноў сварыцца,
Буду ў лужы станавiцца!
Ответить с цитированием