ДЗЯВОЧАЕ КАХАННЕ
Зразумець не магу, што здарылась са мной,
Адчуваю, што стала другою,
Я нiколi раней не бывала такой,
Ды змянiлась з сустрэчы з табою.
Стала радасным светлым чароўным жыццё,
Першы раз прыйшло ў сэрца каханне,
Быццам крылы дало мне цяпер пачуццё,
Я чакаю з надзеяй прызнання.
Ззяе сонца цудоўна ў душы цэлы час,
Я жадаю, каб ты закахаўся,
I каханне ўзаемнае зблiзiла нас,
Каб кахання майго не цураўся.
I пачуццi цяпер б'юць ў душы цераз край,
Бо пяшчотнай яна надта стала,
Каб мне шчасце спаткаць, ты мяне пакахай,
Бо адной пакахаць – вельмi мала.
Першы раз цуд адчуць i пяшчотна кахаць!
Стрымаць буру ў грудзях няма сiлы,
Ў думках страсна жадаю цябе абдымаць,
Губы шэпчуць бясконца: «Мой мiлы!»
Пакахала, вакол свет змянiўся ураз,
Як жыла я раней без кахання!
Ды набыла душа адну з лепшых украс,
I чакаю цяпер мiлавання.
|