***
Пакаленняў апошніх
Небязвольныя людзі,
Што надзелены талентам,
Працалюбства агнём…
Юнакі і дзяўчаты,
Не з'язджайце нікуды
За званчэйшай манетай,
За лягчэйшым жыццём.
Як паветра патрэбны
Вашы сілы краіне:
Хто ж яшчэ, акрамя вас,
Зрыне панства жуды.
Нашы кветкі-надзеі,
Не аддайце чужыне
Свой дапытлівы розум,
Свой запал малады.
Гукі матчынай песні
Хай заўжды з вамі будуць,
Не змяняйце крыніцы
На салодкі сіроп.
Юнакі і дзяўчаты,
Не з'язджайце нікуды,
Памажыце Айчыне
Ачуняць ад хвароб!
Кузменка Змітрок
|