Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР.

Вернуться   Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР. > Страны бывшего СССР > Белоруссия

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #141  
Старый 29.03.2011, 20:45
Татьяна Гакна
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Усё ў жыцці здаецца проста,
На ўсё вы знойдзеце прычыны.
Як гэта цяжка быць дарослай,
Як гэта цяжка быць жанчынай.
Насустрач плёткам і абразам
Пранесці горда твар прыгожы,
Затое быць з каханым разам,
І ў гэтым толькі шчасце, можа.
А потым старасць, потым восень,
Хаваеш першыя маршчыны.
Хоць уваччу ўсё тая ж просінь,
Ды сэрца ные без прычыны.
Дачка сама адрэжа косы,
І рассказаць ёй немагчыма,
Як будзе цяжка жыць дарослай,
І ў колькі раз цяжэй — жанчынай.
Вера Вярба
Ответить с цитированием
добавьте этот форум в социальные закладки!
  #142  
Старый 30.03.2011, 04:29
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

МАЯ РАДЗIМА

На луг пайду – якое разнатраўе!
Нiбы не луг, а з кветак дываны,
Такiх уражань ўжо даўно чакаў я,
Як хлеб надзённы для душы яны.

К сабе гукаюць хараством заўсёды
Адвечныя хваёвыя лясы,
I нават сэрца радуюць балоты.
Палессе – край чароўны, край красы!

А рэчак плынь з празрыстаю вадою!
Нiдзе такiх ўжо зараз не знайсцi,
Калi з красой спаткаешся такою,
То па жыццi прываблiва iсцi.

Духмяны водар п'ю i не нап'юся,
Сустрэчу з лесам ў сэрцы зберагу,
Нарэшце, да Радзiмы дакрануся,
Развею сваю даўнюю тугу.

Прыемна мне i радасна бясконца,
Як пад нагамi родная зямля,
Тут для мяне ласкавей свецiць сонца,
Цудоўней значна пошчак салаўя.

Наўкол патрэбна пiльна азiрнуцца,
Як на Радзiму прыязджаю зноў,
Каб шчасце мець, хачу хутчэй вярнуцца,
Не згасла ў сэрцы да яе любоў.
Ответить с цитированием
  #143  
Старый 31.03.2011, 13:07
Пахрицына
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: "Не трэба!" —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
Люты — шчодры на сіні мароз,
Сакавік — з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік — час маланак і ліўняў,
Травень — з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень — з ягаднаю зарой,
Ліпень — з мёдам,
З пшаніцаю — жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
Лістапад — залаты лістапад,
Снежань — першы густы снегапад...
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю. (Пімен Панчанка)
Ответить с цитированием
  #144  
Старый 01.04.2011, 02:45
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ДАЛЁКАЯ РАДЗIМА

Калi далёка ад Радзiмы,
Ў душы ад успамiнаў боль,
Зямля, цябе што нарадзiла,
Ва ўяўленнi заўжды з табой.

Радзiма даць у змозе сiлы,
Ў душы – пяшчота ад яе,
Ды разлучыў нас лёс нямiлы,
Туга спакою не дае.

Радзiма побач – ёсць нягоды
Ад халадоў або завей,
Ды на адлегласцi заўсёды
Любоў к ёй значна гарачэй.

Хоць я далёка ад Радзiмы,
Ды адчуваю ясна зноў:
Не ахалодзяць сэрца зiмы,
Бо ёсць адвечная любоў.

Яна, як зорка, залацiцца,
Ды не магу яе дастаць,
Ва ўяве бачу, часта снiцца,
Радзiму лепей не кiдаць.

Але яшчэ надзею маю,
Дай Бог, мне да таго дажыць,
Каб пра адданасць свайму краю
Мог асабiста гаварыць.

8.10.1993

Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
  #145  
Старый 01.04.2011, 06:41
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЛЕПШЫЯ СЫНЫ

Барацьба! Гучыць, як прыгажосць,
Як вясна, каханне цi свабода,
Бо служыць не аднаму прыйшлось,
А для шчасця цэлага народа.

Шчасце – для служэння аддаваць
Ўсё, што ёсць, парыў душы i сiлы,
Нават i жыцця не шкадаваць,
Толькi каб народ мог быць шчаслiвы.

Так рабiлi лепшыя сыны,
Што не гнулi галаву нiколi,
Каб народ, iмкнулiся яны,
Хутчэй скiнуў кайданы няволi.

I ў наш час знiшчалi кайданы,
Дысiдэнты волатаў тых звалi,
Гэта нашы лепшыя сыны
У гулаг свой цяжкi шлях праклалi.

Барацьбу за волю выбраў той,
У каго агонь ў душы палае,
Кожны, хто змагаецца, – герой,
Мару продкаў ён ажыццяўляе.

Барацьба! Гучыць, як прыгажосць,
Бо яна за шчасце i свабоду,
Той шчаслiвы, для каго прыйшлось
Волю здабываць свайму народу!

12.12.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #146  
Старый 01.04.2011, 09:11
Пахрицына
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

РАДКI ГIСТОРЫI

Адкуль ўзялiся беларусы?
Ляжаць дзе нашы каранi?
Ў адказах досыць ёсць спакусы,
Ды трэба веды ў нашы днi.

Гiсторыю свайго народа
Павiнен добра кожны знаць,
Мы – невукi, i вельмi шкода.
Хто мы? Адкуль? I што чакаць?

Радкi гiсторыi заўсёды
Хавалi поўнасцю ад нас,
Але ёсць памяць у народа,
I не змянiць яе ураз.

Абмежаваць няпроста памяць,
Народа памяць – скарб святы,
Хаця хлуснi пранеслась замець,
Скарб агалiцца залаты.

Хай добрае або благое –
Шляхi гiсторыi сваёй,
Шляхетнае цi надта злое,
Але усё належыць ёй.

Таму павiнны ведаць людзi
Сваёй гiсторыi радкi,
Iнакш яна няздатнай будзе
Сказаць: адкуль ты, хто такi?

31.01.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #147  
Старый 01.04.2011, 20:01
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЧАМУ ТАК?

Ў Расii нават не чакалi,
Што пажадаем зноў ярма,
Сваю свабоду не прадалi,
Аддаць жадаем задарма.

Iнакш i не магло адбыцца,
Бо страцiў каранi народ,
Адметнасцю не ганарыцца,
А гнецца нiзка, як чарот.

Па густу рабскiя парадкi,
I нарабiлi шмат бяды.
Ды пацiкавяцца нашчадкi,
Чаму глядзелi не туды?

Навошта нам Расiя трэба?
Няўжо не можам самi жыць?
Мо лёгкага жадаем хлеба?
Хто будзе нам яго дарыць?

Калi сляпы вядзе сляпога,
То цяжкай не мiнуць бяды,
Бо будзе з ямамi дарога,
Упасцi прыйдзецца заўжды.

Свабоднай можа стаць дзяржава,
Не хочам воляй даражыць,
Народу трэба вельмi мала,
Бо халуямi звыклi быць.

7.06.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #148  
Старый 01.04.2011, 20:11
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Апрычнікі
Пэўна ўжо, такі закон прыроды,
Змацаваны тысячамі ран:
Знойдуцца апрычнікі заўсёды,
Як на троне з'явіцца тыран.
Непрыкметна ціхія дагэтуль,
Невукі, дапяўшы да пасад,
Выканаюць з радасцю за гэта
Нават самы жудасны загад.
Будуць шчыраваць і без загада,
Каб сваю адданасць паказаць.
Выгрызаць прыдуманую здраду,
Іншадумства чыста вымятаць.
Будуць услаўляць тырана гучна,
Называць празрыстай каламуць…
А калі настане момант зручны —
Першымі ж тырана прададуць.
І напішуць успаміны потым,
Як нягоднік, кат і цемрашал
Ледзьве не штодзённа іх, гаротных,
Да нядобрых справаў прымушаў…
Так і дажывуць беспакарана,
Ціха скончаць лік гадам сваім.
Знікнуць. Да наступнага тырана.
Каб ізноў з'явіцца разам з ім.
Кузменка Змітрок
Ответить с цитированием
  #149  
Старый 03.04.2011, 03:44
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ТРЭБА ПАСТАРАЦЦА

Мне хочацца зрабiць табе дабро,
Душа твая каб толькi весялiлась,
I кепскае, як дым кастра, прайшло,
Нiколi больш бяда не паўтарылась.

Прыемна, калi злагада у нас,
Лагодна усмiхнуцца ёсць нагода,
Жаданы вельмi i шчаслiвы час,
Калi кранае ласкай асалода.

Як непатрэбных цяжкасцей няма,
Цудоўнага спаткаецца нямала,
Хачу, каб не прыйшла ў душу зiма,
Аб шчасцi каб вясна заўжды спявала.

Не трэба штучна цяжкасцi ствараць,
Хоць памяркоўнасць – цяжкае заданне,
Лепш радасць i пяшчоту дараваць,
Чым боль душы, бо цяжкае каханне.

Жыцця хвiлiны трэба шкадаваць,
Яны бягуць, i больш не паўтарацца,
Пяшчотнасць лепей стала вылучаць,
Прынамсi, трэба вельмi пастарацца.
Ответить с цитированием
  #150  
Старый 03.04.2011, 03:47
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

МАТЧЫНА ЛЮБОЎ

Дзяцей маленькiх шчодра песцiць мацi,
Не зведалi каб горкую тугу,
Зрабiць утульнасць можна добра ў хаце,
Але з малымi цяжка у шляху.

Вакзал сцюдзёны, i далёка ранак,
Ад холаду амаль не грэе кроў,
Дачушка спiць, не чуўшы калыханак,
Ды грэе яе матчына любоў.

Без роздуму матуля куртку зняла,
Каб ёй дачушку любую накрыць,
Хаця сама ад холаду дрыжала,
Дачцы жадала радасць падарыць.

Гады мiнуць, дачка дарослай стане,
Падымецца, як птушка, на крыло,
Цi з цеплынёй матулi ў вочы гляне,
I цi падорыць ёй ў адказ цяпло?

Пяшчоты патрабуюць свае дзецi,
Ў адносiнах змяняе многа час,
Але важней ўсiх спраў на белым свеце
Без роздуму аддаць цяпло ў адказ.
Ответить с цитированием
  #151  
Старый 03.04.2011, 03:48
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

КРЫЎДНЫЯ СЛОВЫ

Ты не кажы мне крыўдных слоў,
Мiж намi хай пануе згода,
Бо нават кепская любоў
Лепш вельмi добрага развода.

Якой у нас любоў была!
Ды нешта з ёй цяпер здарылась,
Чамусьцi трэшчыну дала,
Хачу, любоў каб аднавiлась.

Патрэбна шчыра дараваць
I вельмi чулым быць старацца,
Няпроста доўгi час кахаць,
Заўжды цяжэй, чым закахацца.

Каханне будзе – нiбы цуд,
Дасць радасць, шчасце i натхненне,
Як выкiнуць з яго ўвесь бруд,
Як мець пакорнасць i цярпенне.

Рабiць не трэба спрэчак зноў,
Бо ў спрэчках спее развiтанне,
Ты не кажы мне крыўдных слоў,
Квiтнне пышна хай каханне.
Ответить с цитированием
  #152  
Старый 03.04.2011, 03:49
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ДЗЯЛIЦЦА РАДАСЦЮ

Чаму як шчасце – толькi для сябе,
Самому мёду хочацца напiцца,
А як няшчасце – могуць даць табе,
Бо з iншым ёсць патрэба падзялiцца.

Аб радасцi не скажа вам нiхто,
Душа яго пяшчотаю сагрэта,
Калi душа сумуе вельмi, то
Iмкнецца iншым расказаць пра гэта.

I сум чужы, i цяжкая журба,
Якую выпадкова слухаць мушу,
Хоць спосабаў дапамагчы няма,
Сцякае колкiм болем ў маю душу.

Свой боль не здатны хто утаймаваць,
Яго другому перадаць гатовы,
Але не часта прыйдзецца чуваць
Ад iншых надта радасныя словы.

Лепш радасцю дзялiцца, не бядой,
У кожнага свая шкрабе за душу,
Бо вельмi некарэктна робiць той,
Чыю бяду дзялiць ў размове мушу.
Ответить с цитированием
  #153  
Старый 03.04.2011, 03:51
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЗАЛАТОЕ ДЗЯЦIНСТВА

Я дзяцiнства пару залатую
Буду помнiць, бо цяжка забыць,
Ў думках бачу яе, гукi чую,
Радасць здатна яна мне дарыць.

Як нiколi, ў дзяцiнстве свабодны,
Красой вабiць наўколiшнi свет,
Кут цяпер ўспамiнаецца родны,
Любых сэрцу багата прыкмет.

Мацi, бацька яшчэ маладыя,
Iдуць думкi ў мiнулае зноў,
Ў гады цяжкiя, надта благiя,
Ды да iх ў маiм сэрцы любоў.

Жылi цяжка i сцiпла заўсёды,
Бо прайшла праз дзяцiнства вайна,
Нарабiла багата ўсiм шкоды,
Не зчарнiла маленства яна.

Ўспамiнаецца тое i сёе,
Але лепшай не ўспомню красы,
Як дзяцiнства маё залатое,
Вельмi любыя сэрцу часы.
Ответить с цитированием
  #154  
Старый 03.04.2011, 03:56
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ШЛЯХ РЭАЛЬНАСЦI

Жыццё я без прыкрас стараюсь паказаць,
Бо часта-густа губяць нас прыкрасы,
Як нават камплiмент прыходзiцца сказаць,
То крылы здатны вырасцi адразу.

Здаўна паэзiя прывыкла ўсё хвалiць,
Але рэальнасць даражэй пахвалы,
Лепш толькi праўду ў творах смела гаварыць,
Бо к.к.д. пахвал бясконца малы.

Не вельмi лёгкае рэальнае жыццё,
Пакут багата, месца будзе гору,
Для горкiх тэм ў вершах не трэба забыццё,
Не выключыць з агульнага iх хору.

Чытач ў вершах чытаць павiнен пра сябе,
Але ў жыццi i кепскага нямала,
Дабро i зло iснуюць ў вострай барацьбе,
Чытаць пра радасць толькi не цiкава.

Рэальнасць – крэда для мяне заўжды ў жыццi,
I як бы горка слова не гучала,
У шлях рэальнасцi павiнен я iсцi,
Характары рэальнасць гартавала.

14.08.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #155  
Старый 03.04.2011, 04:01
Вячасла К кшанк
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Вельмi уразiу верш "Апрычнiкi". Дзякуй
Ответить с цитированием
  #156  
Старый 03.04.2011, 17:52
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ТОНКАЯ ДУША

Як крыўда расхвалюе цi абраза,
Смуткуе цяжка тонкая душа,
Бо стан яе змяняецца адразу,
Як скончыцца трываласцi мяжа.

Чаму душа чутлiвая такая?
Чаму не дазваляе абражаць?
Але душа быць можа i другая,
Яна сябе дазволiць растаптаць.

Адна душа асобу утварае,
А цела вельмi розным можа быць,
Як тонкая – абраз не дазваляе,
Як грубая – пакорлiва змаўчыць.

Таму на свеце цяжка жыць заўсёды,
Ў каго, як скрыпка, тонкая душа,
Нiякай не даруе яна шкоды,
Хоць шкода не каштуе i граша.

Ўсё кепскае праз час ў жыццi праходзiць,
Сканчаюцца крутыя вiражы,
I тонкая душа спакой знаходзiць,
Свет прыгажэйшы ад такой душы.

6.09.1995
Ответить с цитированием
  #157  
Старый 03.04.2011, 17:54
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЗАЎЖДЫ ЧАЛАВЕК

Мяне красой хвалюе моцна лес,
I жыта рунь, i сонейка ўзыходы,
Не можа быць, што продак з дрэва злез,
Мой продак чалавекам быў заўсёды.

Iснуе ў свеце безлiч ўсiх iстот,
Чаго няма ў скарбонках у прыроды!
Што нашы продкi малпы – анекдот,
Якi прыносiць надта многа шкоды.

У кожнага жывога ёсць душа,
Яна пачуццяў дзiўны свет стварае,
Мiж душамi трывалая мяжа,
Нiхто душы павек не памяняе.

Душа чужая – нiбы цёмны лес,
Але сказаць упэўнена ўсё ж мушу,
Каб чалавек калiсьцi з дрэва злез,
Такую ж, як у малпы, меў бы душу.

А чалавек заўжды быў чалавек,
Таму душою чутка адчуваем,
Пачуццi мелi тонкiя павек,
Таму i ненавiдзiм, i кахаем.

13.09.1995
Ответить с цитированием
  #158  
Старый 03.04.2011, 17:55
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

СВЕТ ДУШЫ

Ў душы у чалавека цэлы свет,
Душа i утварае чалавека,
Бо без душы няма людскiх прыкмет,
Жыццё ператварыцца ў шэраг здзекаў.

Раслiннае амаль жыццё iдзе,
Хоць выгляд чалавека у iстоты,
Не ведае, чаму i дзе жыве,
Жыць без душы – бясконцыя маркоты.

Душа якая – чалавек такi:
Даць здатна яму крылы для палёту
Або вужом паўзе ва ўсе бакi,
I ад яго чакаць магчыма шкоду.

Таму душу, якую Бог дае,
Рашуча не змяняе выхаванне,
Устойлiвы iмунiтэт яе,
Яго парушыць – толькi спадзяванне.

На выгляд мы аднолькаывя ўсе,
Ды розны свет душы прыдбалi людзi,
Каму дасць Бог душу ва ўсёй красе,
А у каго душа шчарбатай будзе.

13.09.1995
Ответить с цитированием
  #159  
Старый 03.04.2011, 17:58
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЧАМУ?

У кожнага ёсць добрыя намеры,
Як людзi толькi пачынаюць жыць,
У iншых душах чарнаты без меры.
Адкуль жа удаецца зло набыць?

Каб ад жыцця мець толькi асалоду,
Лепш любых палка песцiць i кахаць,
Прыносяць людзi гора, здзекi, шкоду,
Калi бязглузда прагнуць забiваць.

Няма сумлення або ў Бога веры?
Як можна жыць з душой такою злой?
Няпраўду кажуць: «Людзi – нiбы зверы»,
Iх спрэчкi не сканчаюцца вайной.

Незразумела, як паводзяць людзi,
Чаму заўсёды сiла – наш кумiр?
Мо з часам дабрыню душа набудзе,
Каб вабiў толькi моцны сталы мiр?

Чаму заўжды хапаемся за зброю?
Так павялось з далёкай даўнiны.
Чаму не хочам мiру i спакою?
Чаму жадаем гора i вайны?

21.11.1995
Ответить с цитированием
  #160  
Старый 03.04.2011, 18:00
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

БЕЗДУХОЎНАСЦЬ

Адкуль у душах столькi чарнаты?
I дзе яе набралi толькi людзi?
Як iснаваць з адзнакаю бяды?
Цi чорная душа святло набудзе?

Адкуль у душах пасялiлась зло?
Чаму з'явiлась сёння бездухоўнасць?
Народ што ў стан жахлiвы прывяло?
Дзе знiкла к мiласэрнасцi гатоўнасць?

Лiчылi атрымаць вялiкi толк,
Калi народ савецкi утваралi,
Але адзiн другому – нiбы воўк,
Працяглы час духоўнасць разбуралi.

З народам не лiчылiся заўжды,
Як рысы яму новыя шукалi,
Таму i ў душах столькi чарнаты,
Бо атэiзм бязбожны ўкаранялi.

Жаданую духоўнасць як вярнуць?
Каб кожны мiласэрным мог стаць зноўку,
Ад зносiн радасць вабную адчуць,
I не глядзець на свет падобна воўку.

9.01.1996
Ответить с цитированием
Ответ


Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


Текущее время: 07:02. Часовой пояс GMT.




Мировой политический форум - Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot