|
#301
|
|||
|
|||
БУДУ ВЯРТАЦЦА
Краса роднай зямлi палка вабiць мяне, Бо чароўны яе краявiды, I любоў да Радзiмы павек не мiне, Таму сэрцам мой край не забыты. Не жыву трэць стагоддзя на роднай зямлi, Часам ў госцi я к ёй наязджаю, Бо далёка шляхi мяне ўбок завялi, Ды Радзiму пяшчотна кахаю. Дзе б нi быў у жыццi i на што б не глядзеў, Вынiк з роднай зямлёй параўнаю, Ды нiдзе больш натхнення нiколi не меў, Як на роднай зямлi адчуваю. У дзяцiнстве прайшлi мае ногi зямлю: I лясы, i лугi, i балоты. Любы Сож мой, цябе я бязмежна люблю! Ты багата мне даў асалоды. Ад Радзiмы жыву я далёка цяпер, Ды заўжды яе ў думках трымаю. Я вярнусь да цябе, дарагая, павер! Ды магчымасцi зараз не маю. Зямля родная клiча даўно да сябе, Хопiць блуднаму сыну бадзяцца, Iрвусь сэрцам, каб зноў прытулiцца к табе! Хутка буду, нарэшце, вяртацца. 6.04.1995 Анатолiй Iванавiч Балуценка |
#302
|
|||
|
|||
Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах
пільна летапіс другі ўжо год пішу: Старанна літары малыя вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрыя яго, і кепскія дзял Апавядаю тут. Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. І бачанаму мной — я годны веры сведак. Хай тые ведаюць, што з'явяцца па нас, Ўсю праўду пра жыццё у наш і пройшлы час, Пра войтаў, лаўнікаў, і райцаў і паспольства, Пра розных каралёў, і бітвы, і пасольсва. Што тут чынілася у даўнія гады, Што думалі, чаго жадалі мы тады, За што змагаліся, як баранілі веру, — Хай зведаюць усе патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, — І вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць маё няхітрае пісаньне, Пра гэтае жыццё, надзеі, справаванне. Так мора — ў Гданску я чуваў — прымчыць вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой, Ўсю ў дробных ракаўках і ў ціне, Не замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала. Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб'юць, I, як трапляецца, быць мо у ёй знайдуць Ліста. За звычаю марскога гэтак весьці Нам, утапаючы, шлюць людзі. У моры дзесьці Загінулі яны, і, можа, соткі год 3 тых часоў працяклі, і згінуў іх народ, І ўсё змянілася, і ўжо пра іх забылі. Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі! І людзі зведаюць аб прадзедах сваіх Аб горы, радасцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі. |
#303
|
|||
|
|||
ДРУЗЬЯ, ЗЕМЛЯКИ, КТО ЗНАЕТ СЛОВА ГИМНА БЕЛАРУСИ? *МЫ БЕЛАРУСЫ З БРАТНЯЮ РУСЬЮ..... НАПИШИТЕ,ПОЖАЛУЙСТА!
|
#304
|
|||
|
|||
Гимн Белорусской ССР
Являлся государственный гимном в 1955-1991 годах. Затем до 2002 года гимном Республики Беларусь была только музыка без текста, а в 2002 году на музыку этого гимна были положены переработанные стихи. Слова М. Климковича Музыка Н. Соколовского Официальная версия Мы, беларусы, з братняю Руссю Разам шукалі к шчасцю дарог. Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю З ёй здабылі мы сцяг перамог! Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход. Партыі слава! Слава Радзіме! Слава табе, беларускі народ! Сілы гартуе люд Беларусі Ў братнім саюзе, ў мужнай сям’і Вечна мы будзем, вольныя людзі, Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі! Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход. Партыі слава! Слава Радзіме! Слава табе, наш свабодны народ! Дружба народаў – сіла народаў, К шчасцю працоўных сонечны шлях Горда ж узвіся ў светлыя высі, Сцяг камунізму – радасці сцяг! Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход. Партыі слава! Слава Радзіме! Слава табе, наш савецкі народ! Неофициальный перевод Мы, белорусы, с братскою Русью, Вместе искали к счастью дорог. В битвах за волю, в битвах за долю, С ней добыли мы флаг побед. Нас объединило Ленина имя Партия к счастью ведёт нас в поход Партии слава! Слава Родине! Слава тебе, белорусский народ! Силы собирает народ Белоруссии В братском союзе, в мужественной семье Вечно мы будем, свободные люди Жить на счастливой, вольной земле Нас объединило Ленина имя Партия к счастью ведёт нас в поход Партии слава! Слава Родине! Слава тебе, наш свободный народ! Дружба народов – сила народов, К счастью трудящихся солнечный путь Гордо возвысься в светлые выси, Флаг коммунизма – радости флаг! Нас объединило Ленина имя Партия к счастью ведёт нас в поход Партии слава! Слава Родине! Слава тебе, наш советский народ! |
#305
|
|||
|
|||
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
* Слова М. Климковича, В. Каризны Музыка Н. Соколовского Официальная версия Мы, беларусы — мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і. Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Дружба народаў — сіла народаў — Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны — радасці сцяг! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Государственный гимн Республики Беларусь Неофициальный перевод Мы, белорусы — мирные люди, Преданные сердцем родной земле. Искренне дружим, силы закаливаем, Мы в работящей, вольной семье. Славься, земли нашей светлое имя, Славься, народов братский союз! Наша любимая Родина-мать, Вечно живи и цвети, Беларусь! Вместе с братьями мужественно веками Мы защищали родной порог. В битвах за волю, битвах за будущие, Своё добывали знамя побед! Славься, земли нашей светлое имя, Славься, народов братский союз! Наша любимая Родина-мать, Вечно живи и цвети, Беларусь! Дружба народов — сила народов — Наш заветный, солнечный путь. Гордо возвейся в ясные выси, Знамя победное — радости флаг. Славься, земли нашей светлое имя, Славься, народов братский союз! Наша любимая Родина-мать, Вечно живи и цвети, Беларусь! |
#306
|
||||
|
||||
Мой Родны Кут, Як Ты Мне Мiлы
З паэмы "Новая Зямля" Якуб Колас Мой родны кут, як ты мне мiлы!.. Забыць цябе ня маю сiлы! Ня раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю... Вось як цяпер, перада мною Ўстае куточак той прыгожа, Крынiчкi вузенькае ложа I елка ў пары з хваiною, Абняўшысь цесна над вадою, Як маладыя ў час каханьня, Ў апошнi вечар раставаньня. I бачу лес я каля хаты, Дзе колiсь весела дзяўчаты Сьпявалi песьнi дружным хорам, З работы йдучы позна борам. Нясьлiся зыкi песень здольных, Ў лясах раз-пораз адбiвалiсь, I iм узгоркi адклiкалiсь, I радасьць бiла ў песьнях вольных. А хвоi, елкi векавыя Пад зыкi песень маладыя Маўчком стаялi ў нейкай думе, I ў iх цiхусенечкiм шуме Няслось вячэрнее маленьне Ўгару, сьвятое аддаленьне.
__________________
Да благословит тебя Господь и сохранит тебя! |
#307
|
|||
|
|||
ПагоняПагоня
Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах - Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца конi, Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць... Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляцiце, А за вамi, прад вамi - гады. Вы за кiм у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, панясьлiся За тваiмi дзяцьмi ўздагон, Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi, Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць... Мацi родная, Мацi-Краiна! Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль... Ты прабач, Ты прымi свайго сына, За Цябе яму ўмерцi дазволь!.. Ўсё лятуць i лятуць тыя конi, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. |
#308
|
||||
|
||||
СПАДЧЫНА
(И.Лученок - Я.Купала) Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына; Памiж сваiх i чужакоў Яна нам ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны, Вясеннiя праталiны I лесу шэлест верасны, I ў полi дуб апалены. Аб ёй мне будзiць успамiн На лiпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам. Аб ёй мне баюць казкi-сны, Вясеннiя праталiны I лесу шэлест верасны, I ў полi дуб апалены. I тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад На могiлкавым кладбiшчы. Жыве з ёй дум маiх сям'я I снiць з ёй сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.
__________________
Опять пришла весна. Сейчас Жизнь снова стала светлой сказкой: С Христовым Воскресеньем вас, С великой и прекрасной Пасхой! |
#309
|
||||
|
||||
Вербніца * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Сонцам радасць свеціццаI няма журбы,
Бо сягоння Вербніца — Свята ў вярбы. Стануць сцежкі вузкімі Раптам нам з табой — Захлынемся вуснамі Пад густой вярбой. Радаснай хвілінаю He спяшай, пастой. Вербнаю галінаю Расквітнеў настрой. I няхай саперніцы Зойдуцца журбой: Стрэнеш свята Вербніцы З любым пад вярбой.
__________________
Все, что делает женщина по дому ? незаметно. Заметно становится, когда она это не делает |
#310
|
||||
|
||||
Жанчына * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Жанчына – сасуд бяз дна...Дакладней – Сусвет сусветаў.
Сам Бог у яго віна наліў, каб натхняць паэтаў. Заблудзяцца ночы ў днях у пошуках апахмелкі... Жанчына – сасуд бяз дна для тых, хто душою нямелкі. Камусьці – фрагмент рабра, узноўлены для Адама... А мне – акіян святла – Каханая, Муза, Мама.
__________________
Все, что делает женщина по дому ? незаметно. Заметно становится, когда она это не делает |