![]() |
|
#281
|
||||
|
||||
![]()
Аксана Ярашонак
Кап-кап-кап. 1. * * Гром пачуцці нагорад выплеснуў, Скаланулася цішыня. Пад *празрыстай залевай ліпеньскай Тоне гарачыня. Тратуар на засмяглай вуліцы Ловіць дотык вільготных рук. Мне у гуках дажджу пачуецца Беднага сэрца стук. Прыпеў: Смутак праплыве няспешна Кроплямі на акне. Мілая усмешка Часта сніццамне. Душнае паветра прагне Вільгаці струмянёў. Гульні нашых вуснаў да світання Прыгадаюцца мне ізноў. 1. * * Цёплы ліпень парою летняю Шчодра дорыць краплісты шум І жаданай надзеяй светлаю Грэе маю душу. Затаіўшы дыханне, слухаю Шматгалоснае “кап-кап-кап”. І здаецца, у дзверы стукае Ціха твая рука. Прыпеў.
__________________
Ура! Радио Столица "пробила, выбила" 105.1 фм... Еще больше людей смогут услышать хорошую музыку. И мою тоже... |
#282
|
||||
|
||||
![]()
Аксана Ярашонак
Пра ноч 1. * * Уцякае за аблокі Сонечны прамень. Разамлелы да знямогі Спачывае дзень. Вечаровы змрок Пакладзецца на шкло. Ноч махне здалёк Цёмным крылом. * * Прыпеў: * * Так незаўважна светсінечаю атуліцца, Вечар па небе хутка зоры раскладзе. Запалымнеюць ліхтары, За лес да ранішняй пары Сонца ўпадзе, І скончыцца дзень. 1. * * * * Паглыне густаяцемра Восеньскі пейзаж. Ноч – прычына для натхнення, Закаханых час. Музыканту ноч Дорыць новы матыў, Ну а нам з табою – Страсці парыў. Прыпеў: * * * * * * * * * * * * * * * * * * *Заціхнуць крокі на шырокіх пыльных вуліцах, Заспаны вецер калыханку прапяе. Прысядзе зорка на акне. Вялікім вокам падміргне Поўня ў вадзе, І скончыцца дзень.
__________________
Ура! Радио Столица "пробила, выбила" 105.1 фм... Еще больше людей смогут услышать хорошую музыку. И мою тоже... |
#283
|
||||
|
||||
![]()
Аксана Ярашонак
Проста так 1. * * Глядзець, як далячынь ружовай фарбай нальеццца І кляновы жоўты ліст на чорны брук упадзе, І як шчодра свеціць месяц, і як сонца смяецца… Ні думаць ні аб чым, і проста так глядзець. 2. * * Паслухаць, як вясна зноў капяжамі заплача, Як хмары дажджавыя скінуць кроплі на дах І як звонам бесклапотным загучыць смех дзіцячы… Не думаць ні аб чым, і слухаць проста так. 3. * * Адчуць цяпло і шчырасць неспакойнага сэрца, Калі сваіх пачуццяў нам ніяк не стрымаць. І калі да нас з табой Амур стралой дакранецца, Не думаць ні аб чым, а проста адчуваць. Прыпеў (???): Гэта, паверце, сапраўднае шчасце – Проста паслухаць, адчуць і убачыць.
__________________
Ура! Радио Столица "пробила, выбила" 105.1 фм... Еще больше людей смогут услышать хорошую музыку. И мою тоже... |
#284
|
||||
|
||||
![]()
Школьная
1. * *Радуеттёплый солнечный денёк. Я не пойду сегодня наурок. Эта учёба вовсе не нужна, Если за окошком весна. Ай-яй-яй-яй, как светитсолнце В школу схожу потом, Вкусная пицца продаётся Рядом в кафе за углом. 2. * *Чтож получился классный выходной * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Смилой улыбкой захожу домой * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Ой, помогите, мне нехорошо. * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Вгости к нам учитель пришёл Ай-яй-яй-яй, как мама злиться, Сердиться папа мой. Больше урок не прогуляю Я даже теплой весной.
__________________
Ура! Радио Столица "пробила, выбила" 105.1 фм... Еще больше людей смогут услышать хорошую музыку. И мою тоже... |
#285
|
||||
|
||||
![]()
Аксана Ярашонак
Турыстычная 1. * * Вясновым ранкам пасцежцы лясной Мы крочым з табойлюбавацца прыродай. Нясём з сабою выдатны настрой І песеньку, і бутэрброды. Прамень імкліва за намі бяжыць, Сваёю пяшчотаю усіх сагравае, І нават птушкі з зялёных вяршынь Так весела нам падпяваюць. Прыпеў: За сабою кліча вясновы блакіт, Цёплы вецер пяе у лістах, Што з сябрамі разам лягчэй рукзакі І карацейшы шлях. 2. * * Духмяны ландыш святлом падміргне, * * А хвоя услед нам галінкайпамаша. * * І раптам струны душы закране * * Краса беларускіх пейзажаў. * * Прыпеў.
__________________
Ура! Радио Столица "пробила, выбила" 105.1 фм... Еще больше людей смогут услышать хорошую музыку. И мою тоже... |
#286
|
||||
|
||||
![]()
Ікар
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *1.Насустрач сонцу імклівы Ікар Ляцеў па белым свеце. Яго так вабіў празрысты блакіт І спакушала святло. Яго не страшыў маланак пажар І не палохаў вецер. А толькі мноства надзей трапяткіх У юным сэрцы жыло. Прыпеў: Быццам бы Ікары У сучасным жыцці Са сваёю марай, Мы да сонца ляцім. Часам паўтараем Той антычны сюжэт, Бо не ўсіх чакае хэпі-энд. 1. * * Спаліла сонца няшчадным святлом Крылатыя памкненні. Не стала зоркі на небе адной, Юначы позірк патух. А сёння з пер’ем, што марай было, Гуляе вецер летні, Калі да нашых далоняў з табой Ляціць таполевы пух. Прыпеў.
__________________
Ура! Радио Столица "пробила, выбила" 105.1 фм... Еще больше людей смогут услышать хорошую музыку. И мою тоже... |
#287
|
||||
|
||||
![]()
Баюся я нявыказаных слоў,
Яны – палын, яны дурман і мята. Прыходзіць позна лепшая любоў, Як за пакуты горкія адплата. Над цёмначчу раскрыленых дзьвярэй, У цішыні сталічнага квартала – А мы маглі б сустрэцца і раней... Ты не аклікнуў. Я – не пагукала. Дык не зьдзіўляйся шчаснай немаце, Балючаму і дрогкаму пагляду. Так зрэдку ўвосень яблыня цьвіце Наперакор слаце і лістападу.
__________________
Моя жизнь прекрасная история, счастливая и полная инцидентов. |
#288
|
|||
|
|||
![]()
БУДУЧЫ ЎСПАМIН
Як добра ўсё, калi табе шаснаццаць! Калi яшчэ наперадзе жыццё! Каменнем як не трэба раскiдацца, Час вабны, каб iшло iх набыццё. Усе шляхi цудоўныя адкрыты, Лагодна зоркi шчасця зiхацяць, Жыццёвымi нягодамi нябiты, I зорку з неба хочацца дастаць. Як ад кахання досыць асалоды, Душа жадае весела спяваць, Для сварак ў любы час няма нагоды, Надзённы хлеб не трэба здабываць. Жыццё вакол вясёлкаю iграе, Натхненне шчодра дорыць кожны дзень, Душу пакута здрады не кранае, Ў ёй ззяе яркi сонечны прамень. I музыка мажроная няспынна Гучыць, каб ў сэрцы быў салодкi мёд, Цудоўная жыццёвая карцiна: Пачаўся самастойны ўраз палёт. Цанi жыццё, калi табе шаснаццаць! Так добра можа быць яшчэ калi? Заўжды з пяшчотай будуць ўспамiнацца Гады юнацтва, што даўно прайшлi. |
#289
|
|||
|
|||
![]()
Паядынак вачэй - паядынак * вясёлы,
Чым пяшчотнейшы ён, тым душы * балючэй. Секундантамi ў тым паядынку * анёлы. Пачынаецца ўсё з паядынку * вачэй. Шал i выклiк скрыжоўваюць смелыя * шпагi, Жарсць маўчыць i чакае, чым скончыцца * бой. Выклiку да канца не хапае адвагi. I * па-рыцарску шал ахвяруе сабой. * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Паядынак вачэй * ад самоты ўратуе I на катаргу рэўнасцi лёгка * сашле. Паядынак вачэй смуткам перабiнтуе I * святлом забыцця прысягне пры святле. Лёс * аднольвава горды i ў ласцы, i ў гневе, Толькi звонiць * жаўрук утрапення званчэй. Пачынаўся яшчэ пры Адаме i * Еве I не скончыцца ён, паядынак * вачэй. * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Верш Рыгора * Барадулiна; Музыка Барыса * Вайханскага * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * |
#290
|
|||
|
|||
![]()
***
Навошта, чалавек, так многа маеш Раскошных рэчаў, ежы i адзення I, як сарока, ўсё ў гняздо цягаеш, Блiскучага збiраеш накапленне? Хаця б на момант нейкi адарвiся Ад клопатаў, штодзённых спраў, Уважлiва навокал азiрнiся, Адчуй духмяны водар траў. Пачуй, нарэшце, ў лiсця шапаценнi, У цвiрканнi вясёлым вераб'я, У песнi салаўiнае адценнях, У звонкiм гомане ляснога ручая, I ў тым, што ў золаце палёў Шумiць даўно налiты колас, I ў жаласлiвым крыку жураўлёў Цiшэючы прыроды голас. Яна звяртаецца да кожнага з людзей, Каб збочылi з дарогi небяспечнай, Сям'ёй адзiнаю з'ядналiся хутчэй, З якой мы выйшлi гэтак недарэчна; Каб сувязь з наваколлем узнавiлi, Калiсь усталяваную навек… Але, упэўнены ў сваёй уяўнай сiле, На гэта не зважае чалавек. Анатолій Балуценка |
#291
|
|||
|
|||
![]()
ЛЕПШАЕ ДЗIВА
Чароўны свет, цудоўна ўсё навокал, Куды нi глянь, такое хараство! I на красе адпачывае вока, Прыродай дзiва створана было. Прырода наваколле утварыла, Твор вабны будзе iснаваць павек, Сярод ўсяго – вянок тварэння, дзiва: Разумны i прыгожы чалавек. Чаруе ўсё: вада, зямля i неба, Лугi i горы, рэкi i лясы, Для радасцi краса прыроды трэба, Ствараецца натхненне ад красы. Вакол шмат вельмi рознай прыгажосцi, Ды прыгажосць ёсць ўсёй красы ярчэй, Не параўнаць з ёй штосьцi i кагосьцi, I ад яе не адарваць вачэй. Краса сама прыходзiць стала ў госцi, Яна заўжды падарак для мужчын, Няма на свеце лепей прыгажосцi, Чым вабная, як цуд, краса жанчын. Ад прыгожосцi ў сэрцы захапленне, З жанчынамi нам па жыццю iсцi, Было каб шчасным кожнае iмгненне, Бо лепей дзiва ў свеце не знайсцi. 29.11.1993 Анатолій Балуценка |
#292
|
|||
|
|||
![]() |
#293
|
|||
|
|||
![]()
вецер тiха крануy чараты,
и журбота уцякае з душы, так магу ля начнога кастра, быць с табою да ранiцы я. Пр.беларусь мая,беларусь мая, старана ты мая светларусая партызанская старана ты на свеце такая адна ......... это песня..... я пою и читаю красиво,и частей всего все на беларусск. |
#294
|
||||
|
||||
![]()
Калi вясною закукуе
Зязюля ў лесе ранiцой, Ты прыгадай вясну другую, Сустрэчы нашыя з табой. Згадай ўсё што сэрцу мiла, Што сэрцу дорага было, Забудзь, што ўсё адгаманiла, Адкукавала, адышло. Згадай усё што нам жадала Зязюля ў гучным гушчары Забудзь што ў хованкi гуляла Жаданне з намi да зары. Забудзь што рэху не вярнуцца Нi да цябе, нi да мяне, Забудзь!.. Хай сэрцы адгукнуцца Адно другому па вясне.
__________________
Оцифрована, околдована, с интернетом навеки повенчана, я сижу к монитору прикована), а ведь вроде бы взрослая женщина...)) То весёлая, то печальная, в сеть с четвёртого раза зашедшая, я не то, чтоб совсем ненормальная, но немного уже… сумасшедшая… |
#295
|
||||
|
||||
![]()
Жыццё, без веры ў каханне
Шчаслівым не захоча быць, Бо сэрцу доўгае чаканне Не зможа шчасце засланіць. Апошнія сабраўшы сілы, Душа захоча з небыцця Ляцець ў цудоўную краіну: Краіну казак і жыцця... Каханне ёсць, у каханні сіла, Яно з табой на ўсё жыццё, Жыццё каханне нарадзіла, І толькі смерць мацней яго!
__________________
Оцифрована, околдована, с интернетом навеки повенчана, я сижу к монитору прикована), а ведь вроде бы взрослая женщина...)) То весёлая, то печальная, в сеть с четвёртого раза зашедшая, я не то, чтоб совсем ненормальная, но немного уже… сумасшедшая… |
#296
|
||||
|
||||
![]()
Атруці мяне вясновым хмелем,
Апляці мяне *рукамі цёплымі. На дваіх з табою мы падзелім Ноч, што льецца залатымі кроплямі. Ап'яні мяне дыханнем чыстым, * * * * * Ахіні мяне прызнаннем ціхім. Мы ў далоні з неба зор маністы Ссыплем рук суладным ускалыхам. Прытулі мацней, мая абранніца. Наталі мае сухія вусны... О, як хутка прыплывае раніца — Сну і явы сонечнае вусце!..
__________________
Оцифрована, околдована, с интернетом навеки повенчана, я сижу к монитору прикована), а ведь вроде бы взрослая женщина...)) То весёлая, то печальная, в сеть с четвёртого раза зашедшая, я не то, чтоб совсем ненормальная, но немного уже… сумасшедшая… |
#297
|
||||
|
||||
![]()
Беларусь
Паміж Гродна і Гомелем шыр задуменная. За акном, як туман над ільном, спіцьяна... Як жалеза, кавалі яе на каменні, душылі, вешалі, звязвалі, прыніжалі здаўна. ІІа калені стаўлялі. Паілі яо гарэлкай, пад мокры бізун да пацехі клікалі злой. Пагарджалі ёю, даніну грэблі мёдам, воскам, драўнінай, смалой. Са стогнам яна ўставала. I ўсё мацнела. Перавязвала раны адбеленым палатном, піла бярозавік у гаях сваіх белых, як жывую ваду, каб свет убачыць вясной. Яе акупіравалі. Ахрысцілі па-свойму і рашылі пякельным агнём датла ад Гродна да Гомеля знішчыць усё жывое, да Оршы, Віцебска — зара крывава плыла. Яна ўставала. Так устаюць з магілы. Так падымаецца каліва стаптанай травы. Так на яблыні абгарэлай, пахілай між руін зелянее лісток жывы. Начны цягнік ад Гродна да Гомеля. За акном краіна прасторная — гэта яна. О Беларусь! Бачу квецень саду рухомую, бачу сілу, муку, цярпенне. Табе — вясна за тваю мужнасць, за дом шчаслівы, за сэрца пявучае і ў неадольнай жальбе. За душу тваю простую і тужлівую падымаецца гэты дзень за акном для цябе.
__________________
Оцифрована, околдована, с интернетом навеки повенчана, я сижу к монитору прикована), а ведь вроде бы взрослая женщина...)) То весёлая, то печальная, в сеть с четвёртого раза зашедшая, я не то, чтоб совсем ненормальная, но немного уже… сумасшедшая… |
#298
|
|||
|
|||
![]()
Сардэчна запрашаем! *Галіна і Барыс Вайханскія - А Л Ь Б О М (2004) http://www.youtube.com/view_play_list?p=21348BB93ED7016C
|
#299
|
|||
|
|||
![]()
РОДНЫЯ СТРУНЫ
Сваю спявае вецер песню ў полi, Шумяць iначай ад вятроў лясы, Ў цудоўных гуках ёсць заўжды даволi Адметнасцi чароўнай i красы. Па-iншаму ракочуць ў моры хвалi. I б'е няшчадна ў берагi прыбой, Вятры заўсёды гукi выклiкалi Цi з радасцю жаданай, цi з журбой. Аднолькавы гуляе ўсюды вецер, Ды ў кожнага гучыць свая струна, Бо сумна было б жыць на белым свеце, Каб песня у вятроў была адна. У кожнага народа свая мова, Кiтаец кажа, турак цi француз, Чужое мы даўно галубiм слова, Струн родных не кранае беларус. 17.07.1997 Анатолiй Iванавiч Балуценка |
#300
|
|||
|
|||
![]()
ЦI ДАРУЕ?
Няма спакою ў свеце i не будзе, Дзе мiрная хвiлiна хоць адна? Паводзяць агрэсiўна надта людзi, I доўжыцца бясконцая вайна. Ёсць моцныя падставы для сумнення, Што самы разумнейшы чалавек: Чаму свой розум, iнтэлект, уменне На зброю шчодра марнаваў павек? Незразумела, як магло адбыцца, Што нiшчыць чалавека чалавек? Цячэ людская кроў, нiбы вадзiца, Багата нацякло крывавых рэк. Чаму нацыянальная нязгода Нянавiсцю ў сэрцах людзей гарыць? Чаму жаданне моцнага народа Заўсёды слабы цалкам пакарыць? Iдзе вайна, i пакутуюць людзi, Ад жорсткасцi магутных слёзы льюць, Такое ж сэрца б'ецца у iх грудзях, Жыццё бязглузда людзi аддаюць. Вайна чамусьцi людзям не абрыдла, Адны ваююць, iншыя глядзяць. Паводзяць сябе людзi горш, чым быдла, Цi зможа Бог грэх цяжкi дараваць? 8.12.1994 |