Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР.

Вернуться   Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР. > Страны бывшего СССР > Белоруссия

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #241  
Старый 17.08.2011, 03:00
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЗАЛАТОЕ ПРАВIЛА
Як светстварыўся, з самага пачатку,
З далёкiх, незапамятных часоў,
Заўжды шукалi людзi праўду-матку,
Каб iснаваць ёй, не знайшлось умоў.
Яе заўжды, як папялушку, гналi,
Шмат гора учынялi ёй i зла,
За праўду праўдзе шану не складалi,
Бо крыўда гаспадыняю была.
Гартае хутка час тысячагоддзi,
Ды не змяняе i на кроплю стан,
Бо лiхалеццю не накажаш: «Годзе!»
I за падманам доўжыцца падман.
Ды многiя разбiць жадалi муры,
Рабiлi шмат безвынiковых спроб,
Iмчалiся гiсторыi вiхуры,
I змагары зноў разбiвалi лоб.
Без вады праўда чыстая, як неба,
Але для многiх – страшная ганьба,
Чаго няма, таго шукаць не трэба,
Заўжды пустая з мурам барацьба.
Хто правiла не ведаў залатое,
Шукаў бясконца праўду зноў i зноў,
Чаго няма, шукаць не трэба тое,
Там толькi праўда, дзе ёсць больш правоў.
Ответить с цитированием
добавьте этот форум в социальные закладки!
  #242  
Старый 17.08.2011, 03:07
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЗАКЛIК

Пачуйце подых роднай мовы!
Прыемна, як ручай, звiнiць,
Ўсе адмысловыя ў ёй словы.
Як нашу мову не любiць!

Натхненне надае размова,
Як быццам песнi салаўя,
Бясцэнна кожнае ў ёй слова,
Бо мова родная, свая!

Хутчэй бярыце кнiгу ў рукi,
I ўраз адчуецца: язык
Свабодна утварае гукi,
Да iншай мовы ён не звык!

I песню родную спявайце,
Каб радаваць душу i слых,
Свайму належнае аддайце!
Пакуль што цяга да чужых.

Любiце, паважайце мову,
Падставы ўсе яна дае,
Сярод славянскiх моў аснову
Складаюць словы ўсе яе!

Ад роднай мовы асалода,
Пара, нарэшце, зразумець:
Вялiкi гонар для народа
I шчасце мову сваю мець!

20.10.1993
Ответить с цитированием
  #243  
Старый 26.09.2011, 11:26
Григорий Капинч
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Бусел добры, бусел белы —
Сцяг радзімай стараны,
Узляці ты горда, смела,
Крыллем далі расхіні.
Ты пакліч мяне з сабою,
Я без крылаў палячу,
Роднай бацькавай зямлёю
Я надыхацца хачу.
Туманоў хачу напіцца,
Са святых крыніц вады,
Беларусі пакланіцца
Цераз вёрсты і гады.
Пахваліцца роднай мовай,
Што не страціў, што збярог,
Пахваліцца сілай новай
Для тых песень і дарог.
Што вядуць вакол Сусвету
Да зямлі маіх дзядоў...
Колькі, колькі мне да мэты
Шчэ і вёрстаў ў гадоў?
Ответить с цитированием
  #244  
Старый 19.10.2011, 16:06
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Малітва беларусаў
Мiж мiлiярдамi малiтваў-промняў,
Што да Цябе ляцяць з планеты ўсёй,
Пачуй малiтву з беларускiх гоняў,
Малiтву шчырую людзей зямлi маёй.
Пашлi навечна нашаму народу
Спакой i мiр, такi доўгачаканы,
Дапамажы адолець перашкоды
I ўласнае пазбавiцца заганаў.
Напышлiвымi не дазволь зрабiцца,
Глядзець нам на бяднейшых з вышынi,
Нi на хвiлiну не дазволь забыцца,
Што самi пагарджанымi былi.
Не дай над iншымi нiколi нам улады,
Не дай за гэта ваяваць, змагацца –
Пакiнь нам мiрныя ў руках прылады,
Каб працай здабываць сваё багацце.
Зямлi Ўладар i неба непарушны,
Магутны Творца лёсаў i падзей,
Пачуй, прашу, малiтву беларусаў,
Малiтву, поўную даверу i надзей!
Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч
Ответить с цитированием
  #245  
Старый 19.10.2011, 16:08
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Ружовы куст
У садзiку маiм нядаўна
Дзiвосны кусцiк руж буяў,
Паветра чыстае цудоўным
Сваiм ён пахам напаўняў.
Мiж кветак iншых выдзяляўся
Куст гэты тым, што ён адзiн
Раскiнуць над зямлёю паспяшаўся
Шырокi свой пурпурны балдахiн.
Але ужо усход спазняўся,
I ранiцай зямля рабiлася бяла,
I цiхi полаг дрэў паважна агаляўся;
Сюды iшла халодная зiма.
Яна прыйшла. Снягi, завеi
I маразы, блiстаючы iльдом,
Нiбы ў пустынi сухавеi,
Змярцвiлi хутка ўсё кругом…
Цяпер на вулiцы вясна,
Жыццё кiпiць, бурлiць шчаслiва.
Але няма ужо ружовага куста,
Што садзiк мой так аздабляў руплiва.
На месцы тым, дзе рос ён ганарлiва,
Адна галiначка з зямлi тырчыць,
Схiлiўшыся да долу баязлiва,
Ад ветрыка нязначнага трымцiць.
Я веру, пройдзе цяжкая часiнка,
Гады праз два, а можа тры,
I кволая мая галiнка
Жыццё дасць новаму кусту.
О Беларусь мая, пакутнiца стагоддзяў,
Стрывай, прашу цябе, пад цяжарам нягод,
Галiнкай гэтаю мацней ты з кожным годам
I выведзi пад сонца свой народ!
Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч
Ответить с цитированием
  #246  
Старый 19.10.2011, 16:21
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

МОВА ВЕРНЕЦЦА

Лясы свой голас маюць i лугi,
Калi падзьме зефiр цi моцны вецер,
Дуброва любiць спеў зусiм другi,
Бо непаўторны кожны голас ў свеце.

Журчыць ў цiшы прыветлiва ручай,
Ракочуць моцна ў буру рэчкi хвалi,
У галасах цi радасць, цi адчай,
Ды галасы нiколi не змянялi.

Ў чыёйсьцi песнi можа больш красы,
Ды ўзяць яе сабе няма спакусы,
Спяваюць на чужыя галасы
Адзiныя у свеце беларусы.

Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,
Дасць людзям розум Бог абавязкова,
Няхай не зараз, пройдуць хай гады,
Ды вернецца народу продкаў мова.

23.03.1997
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #247  
Старый 19.10.2011, 16:24
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ШЧАСЛIВЫЯ

Занадта жорсткi навакольны свет,
Ён – як зiма, цi з халадамi восень,
А хочацца цудоўных цёплых лет
Або чароўных, ў белых кветках, вёсен.

Бязмежнае вакол пануе зло,
Душу гнятуць трывогi i напасцi,
Хачу, у ёй каб сонейка ўзышло,
I скончылiсь бясконцыя няшчасцi.

Бо зло i жорсткасць – горшыя з умоў,
Ды, калi ёсць да лепшага iмкненне,
Каб шчасце мець, галоўная з асноў:
Душы патрэбны крылы летуцення.

Шчаслiвыя, як цела на зямлi,
Але душа ляцiць пад аблакамi,
Патрэбна, стан такi каб набылi,
Глядзець на свет ўлюбёнымi вачамi.

27.03.1997
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #248  
Старый 09.11.2011, 20:42
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ПАГАРДЖАЕМ *МОВАЙ

Што можа быць чароўней роднай мовы?
Яна цудоўнай музыкай гучыць,
Ды мы забылi з часам продкаў словы,
Ад iх зусiм змаглi нас адвучыць.

Ганьба iнтэлiгенцыi, якая
Пазбавiць мовы хоча свой народ,
Бо лiчыць: мова родная – благая,
I ад яе нам будзе шмат нягод.

Ў часы Купалы гналi нашу мову,
I ён змагаўся з iснасцю такой,
Амаль праз век мы зноў вядзем размову:
Цi жыць, цi памiраць, нарэшце, ёй?

Чаму сваёю пагарджаем мовай?
Як згiне мова, згiне i народ,
I доля будзе горкай i суровай,
Бо знiкне з мовай беларускi род.

Цудоўна так у братняй Украiне
На роднай мове сталi размаўляць!
Таму дзяржава нi за што не згiне,
Бо ўсе пачалi мову шанаваць.

Чаму народ мы свой не зберагаем?
Чаму такiя справы сходзяць з рук?
Чаму сваю мы мову зневажаем,
I нават ў Акадэмii Навук?

16.07.1995
Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
  #249  
Старый 09.11.2011, 20:44
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

НЯЎЖО?

I вось, нарэшце, прада мной Радзiма,
Тут беларускасць знiшчана ушчэнт,
Свая, наогул, мова нелюбiма,
I грэбуе ёй нават прэзiдэнт.

Нiхто па-беларуску не гаворыць,
Адкiнулi чырвона-белы сцяг.
Няўжо народ гiсторыю паўторыць,
Савецкi пойдзе зноў яе працяг?

Пагоня за свабодай не ўдалася,
Адкiнулi зноў старажытны герб,
Не па душы свабода нам прыйшлася,
Зноў пажадалi молат мець i серп.

Няўжо чакае доля дыназаўраў
Адметны беларускi мой народ?
Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў,
Без волi нас чакае эшафот.

Так нашы продкi дамагалiсь волi!
Сваё жыццё паклалi ў барацьбе.
Няўжо не будзем вольнымi нiколi?
Чаму палон мы выбралi сабе?

1.11.1995
Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
  #250  
Старый 09.11.2011, 21:06
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

РАНIШНIЯ ЛУГI

З дыяментаў кiлiм пад нагамi,
Сонца ззяе у кроплях расы,
Ранкам добра прайсцiся лугамi,
Каб пазнаць свет сапраўднай красы.

Вада ў рэчцы – як быццам люстэрка,
Шэпча цiха аб нечым чарот,
Радасць чэрпаеш поўнаю меркай,
На душы асалода, як мёд.

Спеў птушыны лепш музыкi льецца,
Побач бачыць прыемна буслоў,
Ад красы сэрца радасна б'ецца,
Адчуваеш к Радзiме любоў.

Толькi добраму вучыць прырода,
Сэрцу быў каб свой край дарагi,
Калi ёсць хоць якая нагода,
Ранкам трэба пайсцi у лугi.

15.05.1997
Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
  #251  
Старый 13.11.2011, 23:54
Анатоль М камаэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

БЫЛІ ГЭРОІ * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * - Скажы мне‚ тата‚ ці то праўда‚ *
Што наш народ калісь з пагардай *
Адкінуў рускае ярмо? *
Ўхапіўся ён за зброю дружна‚ *
І залунаў кліч сьмелых‚ мужных: *
«Лепш сьмерць‚ чым Волю аддамо». *
- Было‚ сынок... Было ў нас золка‚ *
Ды раптам залунаў вясёлкай *
Наш Дваццаць Пяты Сакавік. *
І радасьць расплылася ў хатах: *
Вяселяцца хлапцы‚ дзяўчаты‚ *
А за стырно стаў наш мужык. *
Але чырвонай бліскавіцай *
З Масквы ўзьнялася навальніца *
І засланіла небасхіл. *
Забіў народ наш на трывогу *
І засланіў грудзьмі дарогу; *
На сонцы бліснулі штыхі‚ *
Гулі гарматы‚ кулі пелі‚ *
Ад дыму людзі пашарэлі‚ *
Страчыў няўтомны кулямёт; *
Крывёю кожны крок быў зьліты‚ *
Чарнела поле ад забітых - *
Так бараніўся наш народ. *
Але ня нам спрыяла доля‚ *
Не дзеля нас бліснула Воля. *
Ахвярныя ў зямлю ляглі... *
Дык вось‚ сынок... Былі гэроі‚ *
Стаялі да канца са зброяй... *
Спачылі у сырой зямлі...
* * * * * * *
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *
* * * *<f z-1> * * * * * * * * * * * * * * * * * * * Кліўленд - ЗША, лістапад 1962 г. * * * * * * * * * * * * * * *А. Змагар
Ответить с цитированием
  #252  
Старый 09.12.2011, 22:16
оксана дагда
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

купалинка,купалинка цёмная ночка,цёмная ночка а дзе твая дочка
Ответить с цитированием
  #253  
Старый 10.12.2011, 19:27
Мариша ОНОТОМЬИ
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЦВЕРДА ТРЫМАУСЯ ЮНАК НА ДАПРОСЕ,ТОЯЧИ ДУМКИ И МЫСЛИ СВАИ....
Ответить с цитированием
  #254  
Старый 10.12.2011, 20:10
Геннадий Гкинкэ
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

***
Чарствейшымi ў апошнiя гады,
Больш на спагаду сквапнымi мы сталi,
Больш абыякавымi да чужой бяды -
Такiя, кажуць нам, часы насталi.
Але ж былi у гiсторыi часы
I ў шмат разоў цяжэйшыя за гэты,
Калi у нас ад перажытых здзекаў
Сiвелi ў маладосцi валасы.
Што ж ратавала нас усiх тады,
Не дазваляла знiкнуць нам бясследна
Пад моцным цiскам гвалту i бяды?
Спагада, дабрыня, зычлвасць, еднасць.
I да чаго цяпер мы ўсе дайшлi?
Нахабства, эгаiзм у нас пануюць.
Варожасць, зайздрасць для сябе знайшлi
У нашых сэрцах неблагi прытулак.
Радзiму мы не любiм як раней,
Без рознiцы: ў адкрытую цi ўпотай,
Пазбавiўшыся ўласных каранёў,
Амерыкай мы трызнiм i Еўропай.
Няўтульнай, можа, стала Беларусь?
Яе зямля, мо, меньш прыгожай стала?
Зямля такая ж, толькi надта мала
Пачуццяў засталося ў нашых душ.
Разбураны сяброўства маналiт,
I вельмi мала шчырага кахання.
Куды нi глянь - усюды пан Разлiк
Кiруе нашай думкай i жаданнем.
Прачнiцеся, Купалавы сыны,
Скарынаўскiя ўнукi, ачуняйце,
Цi ж нам да твару страчваць каранi
I iншаму укладу пакланяцца?
Ў iмя мiнулага няможна дапусцiць,
Каб стылi нашы сэрцы з кожным годам.
Ў iмя змаганняў i пакут былых,
Прачнiся, мой народ, пакуль не позна!
Ответить с цитированием
  #255  
Старый 10.12.2011, 20:12
Мариша ОНОТОМ
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Я ЯЗЫК ПОНЯЛА,МОЙ РОДНОЙ,БЕЛОРУСКИЙ,А ДЛЯ ДРУГИХ ПЕРЕВОД?))
Ответить с цитированием
  #256  
Старый 10.12.2011, 20:12
Аватар для Привалова
Привалова Привалова вне форума
Junior Member
 
Регистрация: 07.04.2011
Сообщений: 11
Привалова is infamous around these parts
По умолчанию

Аркадзь Куляшоў
Цвёрда трымаўся юнак на дапросе,
Тоячы словы і думкі свае.
Вораг-жандар дакурыў папяросу
І камсамольскі білет аддае.

- Вось і білет твой, - сказаў ён ласкава, -
І ад яго на вачах у людзей
Ты адцурайся; выгодная справа:
Жыць застанешся, - жыццё даражэй.

Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей.
Кніжку спалі - і размовам канец!
- Не, не спалю! - адказаў камсамолец. -
Хай лепей сэрца мне спаліць свінец!

- Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую.
Кінь свой білет у палонку тады.
- Не, я не кіну ў ваду ледзяную,
Сам лепш зайдуся ад лютай вады.

- Добра, хай будзе па-твойму. - На гэтым
Доўгі і нудны спыніўся дапрос.
І юнака з камсамольскім білетам
Босага гоняць на люты мароз.

Там ён, абліты вадой ледзяною,
К сэрцу рукою білет прыціскаў,
Быццам білет пад сцюдзёнай вадою
Сэрцу юнацкаму стыць не даваў.

Так і стаяў, смеючыся над катам,
Доўга па целу сцякала вада;
Так і застаўся стаяць каля хаты,
Быццам з чысцюткага літы ільда.

Так і стаіць, як жывы, перад намі,
Так і стаіць, прыціскае білет,
І не развітваецца з сябрамі,
І прастаіць яшчэ тысячы лет.

Ды не карой ледзяною пакрыты,
Ды не абліты вадой ледзяной, -
Выліты з бронзы і сонцам абліты
Будзе ён вечна стаяць над зямлёй.

1943
__________________
«На скале надпись, когда богатые читают эту надпись – они плачут,когда бедные читают – они радуются. Когда читают влюблённые – они начинают ценить каждый миг, проведённый вместе. А на скале написано - ВСЁ ВРЕМЕННО».
Ответить с цитированием
  #257  
Старый 10.12.2011, 20:15
Мариша ОНОТОМ
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

:-D А ЗА ЭТО СТИХОТВОРЕНИЕ Я ИМЕЛА ЧЕТВЕРКУ,ТАК КАК БЫЛА ПОДСКАЗКА,НО ЕГО ЗАПОМНИЛА НА ВСЮ ЖИЗНЬ.
Ответить с цитированием
  #258  
Старый 10.12.2011, 20:51
Аватар для Марина Омэщэ
Марина Омэщэ Марина Омэщэ вне форума
Junior Member
 
Регистрация: 16.03.2009
Сообщений: 10
Марина Омэщэ is infamous around these parts
По умолчанию

я очень любила в школе этот стих и со сцены не раз читала его...
__________________
22:08
Ответить с цитированием
  #259  
Старый 10.12.2011, 20:53
Аватар для Привалова
Привалова Привалова вне форума
Junior Member
 
Регистрация: 07.04.2011
Сообщений: 11
Привалова is infamous around these parts
По умолчанию

Вот и помним до сих пор, а как давно это было....
__________________
«На скале надпись, когда богатые читают эту надпись – они плачут,когда бедные читают – они радуются. Когда читают влюблённые – они начинают ценить каждый миг, проведённый вместе. А на скале написано - ВСЁ ВРЕМЕННО».
Ответить с цитированием
  #260  
Старый 11.12.2011, 01:54
Наталья Кудч
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Normal *0 * * * * *false *false *false * *RU *X-NONE *X-NONE * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-priority:99; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt; mso-para-margin-top:0cm; mso-para-margin-right:0cm; mso-para-margin-bottom:10.0pt; mso-para-margin-left:0cm; line-height:115%; mso-pagination:widow-orphan; font-size:11.0pt; font-family:"Calibri","sans-serif"; mso-ascii-font-family:Calibri; mso-ascii-theme-font:minor-latin; mso-hansi-font-family:Calibri; mso-hansi-theme-font:minor-latin; mso-bidi-font-family:"Times New Roman"; mso-bidi-theme-font:minor-bidi; mso-fareast-language:EN-US;} * * * * * * * * *Маці.
Я узыходжу надвор, я кажу ей: - Са святам!
І цалую знаемыяродныя вусны,
І бяру пад руку,і вяду яе у хату,
Дзе ад прыпячка б”едух духмяны капусны.

Я гляджу у яевочы, што свецяцца шчасцем,
Гладжу рукісухія, прапахлыя зеллем,
І хілюся дасэрца, а трэба б упасці
Перад ею нядужай,сівой на калені.

Рукі маці, вы упрацы не зналі прынукі,
Вы насілі штогод мазалі, як бабіны,
Вы аж ныліувечары мілыя рукі,
Спавіваючы насперад сном галубіным.

Вочы маці, у доугіязімнія ночы
Вы над намівяселымі зоркамі ззялі,
Вы у нясцерпнай дрымоцезліпаліся, вочы,
І усе жусміхаліся нам, забаулялі.

Сэрца маці, нашболь быу тваім, не іначай,
Сорам наш тынасіла вялізарным горам.
Кропля кожнаярадасці светлай дзіцячай
Напауняла цябе,разлівалася морам.

А цяпер, ей адно,на сынка наглядзецца…
Жаль і горач, іболь мне душу працінае…
Як жа позна, якпозна, любімыя дзеці,
Мы няудзячнасцьсваю разумець пачынаем…
Ответить с цитированием
Ответ


Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


Текущее время: 21:31. Часовой пояс GMT.




Мировой политический форум - Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot