Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР.

Вернуться   Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР. > Страны бывшего СССР > Белоруссия

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #221  
Старый 15.07.2011, 13:08
Катерина Мамаф
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

А.Кабтюг
Ответить с цитированием
добавьте этот форум в социальные закладки!
  #222  
Старый 18.07.2011, 13:07
Марина Пэткави
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

МАЛАЯ НАДЗЕЯ

Малая надзея, як цуд, ўсё адно,
Надзея калi не пакiне,
Яна не дае апусцiцца на дно,
Хоць цяжка паплыць супраць плынi.

Бо моцная плынь панясе хутка ўнiз,
Закруцiць магутнай вадою,
Надзея – цудоўны прыемны сюрпрыз,
Дазволiць змагацца з бядою.

Здаецца: трымаешся толькi амаль,
Сканчаюцца кволыя сiлы,
Ды веру надзея дае – нiбы сталь,
Бо вырастуць моцныя крылы.

А крылы у змозе узняць да нябёс,
Душэўная пройдзе завея,
Зноў стане цудоўным паранены лёс:
Яго ўратавала надзея.

Хапаць за саломiнку трэба заўжды,
Калi больш не будзе нiчога,
Малая надзея пазбавiць бяды,
I знiкне былая трывога.

Калi паспытаць лёсам гора дано,
Спаткае палоса благая,
Каб камнем не кануць у вечнасць на дно,
Ўратуе надзея малая.

28.09.1992
Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
  #223  
Старый 18.07.2011, 13:10
Марина Пэткави
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЦI ДАРУЕ?

Няма спакою ў свеце i не будзе,
Дзе мiрная хвiлiна хоць адна?
Паводзяць агрэсiўна надта людзi,
I доўжыцца бясконцая вайна.

Ёсць моцныя падставы для сумнення,
Што самы разумнейшы чалавек:
Чаму свой розум, iнтэлект, уменне
На зброю шчодра марнаваў павек?

Незразумела, як магло адбыцца,
Што нiшчыць чалавека чалавек?
Цячэ людская кроў, нiбы вадзiца,
Багата нацякло крывавых рэк.

Чаму нацыянальная нязгода
Нянавiсцю ў сэрцах людзей гарыць?
Чаму жаданне моцнага народа
Заўсёды слабы цалкам пакарыць?

Iдзе вайна, i пакутуюць людзi,
Ад жорсткасцi магутных слёзы льюць,
Такое ж сэрца б'ецца у iх грудзях,
Жыццё бязглузда людзi аддаюць.

Вайна чамусьцi людзям не абрыдла,
Адны ваююць, iншыя глядзяць.
Паводзяць сябе людзi горш, чым быдла,
Цi зможа Бог грэх цяжкi дараваць?

8.12.1994
Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
  #224  
Старый 18.07.2011, 13:14
Марина Пэткави
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

НЕПРЫГОЖАЯ

Цi вiнаватая, што непрыгожая?
Але магу i я прыгожай стаць!
Здарылась дзiва каб, хто дапаможа мне?
Мяне хто можа шчыра пакахаць?

Не выгляд буду хай я непрыгожая,
Ды прыгажосць не будзе доўга грэць!
Затое я душой заўжды харошая,
Прыгожую душу патрэбна мець!

Каханне ўраз прыйшло, i я змянiлася
I не магу цяпер сябе пазнаць!
Бо змена к лепшаму са мной здарылася:
Цудоўна быць каханай i кахаць!

Каханне добрае, заўжды чароўнае,
I здатна дзiўны цуд з людзьмi тварыць,
Каб шчасце мець ў жыццi, яно галоўнае.
З каханнем непрыгожым люба жыць!

Хоць непрыгожая, але шчаслiвая,
За прыгажосць нiхто не дасць граша,
Калi прыгожая, але сварлiвая,
Ў прыгожым целе брыдкая душа.

Ды прыгажосць, як цуд, не ўсiх знаходзiла,
I не наесцiся з яе блiноў,
Непрыгажосць мая зусiм не шкодзiла.
Краса душы – на ўсё жыццё любоў!

20.03.1995
Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
  #225  
Старый 27.07.2011, 08:39
Дерко
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Дзякуй за такую цудоуную тэму!!!!!!!!! Атрымала вялiкае задавальненне!!!!!!!!!
Ответить с цитированием
  #226  
Старый 28.07.2011, 21:08
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЗНАЙСЦI ВIНАВАТАГА

Падзей i спраў здараецца нямала
Нядобрых i паганых у жыццi,
I хочацца, лягчэй каб трохi стала,
Заўсёды вiнаватага знайсцi.

Сам вiнаваты, ваду проста бачыць,
Але к прызнанню цяжка падысцi,
Ды, калi вынiк трохi перайначыць,
То можна вiнаватага знайсцi.

Хоць самi недарэчнасцi ствараем,
Хоць вiнаваты, як тут не круцi,
Але кагосьцi iншага шукаем,
Прыемней вiнаватага знайсцi.

Чаму няiк не хочацца прызнацца
Ў памылках, што прыйшлося дапусцiць?
А хочацца ў драбнiцах калупацца,
Каб iншых вiнаватымi зрабiць.

Спакой заўсёды запануе ў хатах,
Калi самакрытычней трохi быць,
I не рабiць з бязвiнных вiнаватых,
А за памылкi лепш сябе карыць.
Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
  #227  
Старый 28.07.2011, 21:10
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ХЛУСIЦЬ ГIМН

Дзве сотнi год, як засталiсь без волi,
I мову з ёю страцiлi сваю,
Ды хлусiць гiмн, што наш народ нiколi
Не аддаваў захопнiкам зямлю.

Мая зямля, любiмая Айчына!
Чаму табе дастаўся горкi лёс,
Што ворагi гнятуць цябе няспынна,
Крывi сцякала шмат i мора слёз?

Зазiхацела кволая свабода,
Распаўся хутка «вольны» наш саюз,
Але нядобра для майго народа:
Свабоды не жадае беларус.

Узяць свабоду мы не мелi змогi,
Цяпер яна прыйшла да нас сама,
А продкi дамагалiсь перамогi,
Каб вызвалiцца з братняга ярма.

Нам хлусiць гiмн, што мы яшчэ нiколi
Падлеглымi рабамi не былi,
Ды запар дзвесце год не мелi волi
На любай, сэрцу дарХЛУСIЦЬ ГIМН

Дзве сотнi год, як засталiсь без волi,
I мову з ёю страцiлi сваю,
Ды хлусiць гiмн, што наш народ нiколi
Не аддаваў захопнiкам зямлю.

Мая зямля, любiмая Айчына!
Чаму табе дастаўся горкi лёс,
Што ворагi гнятуць цябе няспынна,
Крывi сцякала шмат i мора слёз?

Зазiхацела кволая свабода,
Распаўся хутка «вольны» наш саюз,
Але нядобра для майго народа:
Свабоды не жадае беларус.

Узяць свабоду мы не мелi змогi,
Цяпер яна прыйшла да нас сама,
А продкi дамагалiсь перамогi,
Каб вызвалiцца з братняга ярма.

Нам хлусiць гiмн, што мы яшчэ нiколi
Падлеглымi рабамi не былi,
Ды запар дзвесце год не мелi волi
На любай, сэрцу дарагой зямлi.

Анатолій Балуценка
26.12.1996
Ответить с цитированием
  #228  
Старый 28.07.2011, 21:18
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

АГУЛЬНАЯ МОВА

Сам кожны выбiрае стыль ў жыццi,
Бо розныя складаюцца умовы,
Таму агульны погляд не знайсцi,
Сэнс розны, хоць аднолькавыя словы.

Падобны адкрываецца прасцяг,
Мы розныя – наяўная рэальнасць,
Iначай кожны быў бы, як прасцяк,
Але адметнасць – iндывiдуальнасць.

Бясконца разнастайны белы свет,
Нiколi сталай тоеснасць не будзе,
Свой непаўторнасць пакiдае след,
Шмат характэрных рыс прыдбалi людзi.

Агульнай мовы i далей няма,
Наадварот, мацней неразуменне,
Ды на нязгодных крыўдзiцца дарма,
Бо рэзкая нязгода – не здарэнне.

Чым болей разумее чалавек,
Тым ў зносiнах складаней перашкоды,
Трывае дыспрапорцыя павек,
Бо iнтэлект – выток вялiкай шкоды.

Анатолій Балуценка
18.08.1995
ГIСТОРЫЯ НАРОДАЎ

Свет жорсткi, i няма куды падзецца,
Бо альтруiзм – як казка для людзей,
Калi да справы пiльна прыглядзецца,
Жыццё – ланцуг жахлiвейшых падзей.

Ў жывёльным свеце кожная жывёла
Для iншай – толькi смачная яда.
Якая аб гармонii тут мова:
Адным харч добры, а другiм – бяда.

I чалавек без жалю душы губiць,
Жывым без ежы немагчыма жыць,
Хоць кажа: братоў меншых палка любiць
I кожным надта моцна даражыць.

Рыбалка да спадобы, паляванне,
Без жорскасцi на свеце не пражыць,
Ды знойдзецца забойцам апраўданне,
Мы створаны бязлiтаснасць тварыць.

У кожным сэрцы жорсткасць ёсць заўсёды,
Пад прыкрыццём жаданняў ды iдэй
Вайну вялi бясконца ўсе народы,
Гiсторыя – ланцуг благiх падзей.

Анатолій Балуценка
24.09.1995
Ответить с цитированием
  #229  
Старый 28.07.2011, 23:30
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Марш мільёнаў
На Марш Мільёнаў – з чыстым сэрцам,
Мы выдзем разам, грамадоў!
Каб адваяваць сваю свабоду,
Каб халуям і здараднікам даць бой…
Народ мой беларускі родны,
Ты вецярпеў у жыцці зашмат…
А зараз трэба вызваляцца!
Ты чуеш стук сярдэц—набат?...
Ніхто не мае права над табой смяяцца,
Падманваць і пляваць табе ў душу.
Чаго ж ты церпіш усіх хто зараз “уверсе”?
Гані падалей гэтага “слугу”!…
Ты можаш гэта здзейсніць – гэта праўда!
Павер і ведай гэта брацця мой.
У страхе жыць – Радзіме здрада,
Душы растоптанай маўклівы вой…
І толькі разам ты адчуеш сілу --
Змагацца за сябе, за выбар свой.
Так выйдзе беларус мой мілы!
Так дай жа гэтым гадам бой!!!

Крывіч Вольны
2011
Iсцiна, адвечная, як свет...
Iсцiна, адвечная, як свет:
Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам.
За надзеяй — боль зняверу ўслед.
За пашанай — прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi — горыч страты,
За агнём любвi — разлукi снег.
За абдымкамi — падножка здрады...
Iсцiна, адвечная, як свет.
Ніл Гілевіч
1970
Без чаго немагчыма жыццё
Без чаго немагчыма жыццё,
Без здароўя, сяброў
І што ўсё?!
Не.
Без мараў і шчасця,
Несустрэчы з нянасцем.
Без матулі, татулі,
Каб спявалі нам “люлі”.
Без песен і плясак,
Без гумару, казак.
Без гульняў, вяселляў
І дзён нараджэнняў.
Нават без гора,
Але, каб не цэлае мора.
І ўсё гэта тое,
Вельмі нам дарагое
Без чаго немагчыма жыццё.
Вікторыя Кур'ян
2011
Ответить с цитированием
  #230  
Старый 28.07.2011, 23:35
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Астрог
Ці плакальшчык я твой,
Ці ты ёсць маё гора;
Сыры,бязлітасны астрог,
Які бытуе зараз у модзе.
Няхай хлусня ў маіх радках,-
А ты нямала пакалечыў;
Згубіў нямала ты жыцця,
Згубіў апошні, той, агеньчык.
Скарблю па тым, хто зараз там,
У гэтай муцы, катлавіне;
Хто коціць слезы па вачам,
Хто без пары памарна гіне.
Дзе быць вытворцам, - ды не там
Няма там зараз нічаго святога,
Чытаю толькі па вачам,
Якія ім угатована дарога.
Віталь Заянчкоўскі
2011
Свабода
Свабода ў тым,
Каб баязьліва не маўчаць,
Калі глуміцца
Над народам ўлада,
Сказаць уголас праўду,
Не ілгаць,
І не баяцца
Ланцугоў ды кратаў.
Сумленным быць
Прад Богам і людзьмі,
Ня гнуцца
Перад хіжай, подлай сілай,
Сабе самому
Потым адказаць:
"Ці ўсё зрабіў ты,
Што было магчыма?.."

Юрась Півуноў
2011
Пачні з сябе самога
Жыві сумленна , браце ,
Не бойся больш нічога .
Свабодным нарадзіла
Цябе матуля-маці ,
Пачні з сябе самога -
Стань вольным назаўжды !
Бягі да гэтай мэты ,
Ўдыхай паветра лёгка ,
Ўдыхай да поўных грудзей !
І прыкладам ты гэтым
Пакажаш іншым людзям
Свабоднае жыццё ...
Кірыл Азімка
Ответить с цитированием
  #231  
Старый 28.07.2011, 23:40
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Свабода
Я не Колас, не Купала
Ды свабодаю дышу.
І, такіх, як я, нямала
Успявае пра душу.
Я не вецер, не аблокі,
Толькі вершы із грудзей
Паяўляюцца, як зоркі,
І, заўсёды для людзей.
Я над цемраю, абманам
Свой чыню, людскі прысуд.
І пра цара, і пра пана
Будзе ведаць усякі люд.

Я не зорка, і не хваля,
Толькі вершы для душы.
Я пішу, пра то, што мала
Мы свабодай даражым.
Я паляк, і, той жа рускі,
Я ваш сябар на вяка.
Пью я водку без прыкускі,
Еду ў госці здаляка.
Вершы вы мае ў бяседзе
Распяваеце наўкол.
Толькі ведайце, што едзе,
Ужо свабода ў ваш дом.
Я не Колас, *Купала,
Ды я з прозаю жыву.
Каб зямля мая не пала,
Я свабоду вам нясу.

Віталь Заянчкоўскі
2009

Свабоды дух, ляці на крылах...
Свабоды дух, ляці на крылах,
нібыта птах прыгожы, вольны,
хай грукацяць сабакі з тылу
па-за смуродам навакольным.
Ляці вышэй, каб не кранулі
тваіх адзенняў снежна-белых
шалёныя сляпыя кулі,
бо часам бог ратуе смелых.
Ляці хутчэй, каб кіпцюрамі
цябе не злапіла навала,
ды пільны будзь з валадарамі:
ім усяго спрадвеку мала.
Ляці туды, дзе не хапае
такой, як ты, цудоўнай птушкі,
хай нехта роў табе капае,
як падказалі д’ябла служкі.
Свабоды дух, ляці на крылах!
Ты – сцяг чаканай перамогі.
Для барацьбы надай нам сілы.
І міласэрнасці ад бога…

Павел Надольскі
Ответить с цитированием
  #232  
Старый 28.07.2011, 23:45
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Твой змагар...
Плыву скрозь сумрак нерухомы,
Цярзае думка розум мой:
Знайсці свой свет, дагэтуль невядомы?
Ці захаваць душы маёй пакой?
Быць лепей, або жыць лепей?
Адказ адзін, і ён прасты!
Кідаешся ў вір свой глыбей,
Ці да зор будуеш у вышыню масты!
Зіхаціш як першы промень,
Свет людзям дорыш, як у начы ліхтар.
Ляціш як пякучы дым праз комін,
Даказваючы хто ў свеце гаспадар.
П’еш паветра перапоўніўшае грудзі,
Гатовы душу на кавалкі разарваць.
Нягледзячы на то, што кажуць людзі,
Ні мусіш ты нікому свабоду аддаваць!
Бо гэта першае, чаму вучыла маці:
“Ты вольны, сын, – казала мне яна.
Калі ў сэрдцы здоляеш свабоду захаваці,
Не пражывеш жыццё сваё дарма!
Любі радзіму як мяне, сыночак,”
Я памятаю матчыны слава.
Бо кожны адняць у цябе яе ахвочы,
Вось азірнуўся, а яе ўжо няма.
Радзіма як свабода, братка, -
Тлумачыу нехта мне з маіх сяброў.
Тады я зразумеў, што мала на ўвазе матка,
І цяпер да кропелькі крыві Радзіму бараніць гатоў!
Зазірнуўшы ў вочы небасхілу,
Абняушы ўсе твае лясы,
Я пракрычу, што мне ўсё пасілах,
І прыпаду я тварам да расы.
Расплюшчу вочы, ўстану я з кален,
І побач браты стануць!
Мы разам пабудуем свой эдэм,
Аб якім усе давно ужо мараць.
І нават калі я загіну,
Узняўшы горда свой твар.
Апошнюю надпіс пакіну:
Што ЖЫЎ!, а не БЫЎ!…твой змагар.
Раман Жэдзік
2011
Жыццё
Яшчэ не ацэнена
Помні: жыццё адно у цябе толькі
А колькі ты паспеў зрабіць, колькі?
Што акрамя канапы бачыў?
Фота у Сеціве адзначыў?
З работы ідзеш дадому
Скідваеш усё на стому
А паспрабуй вырвацца
Паспрабуй нешта змяніць
Адчуй дух рыцарства
Пачні чалавекам быць
Засцялі канапу і прэч
З дому, да волі імкніся
Захапі толькі адну рэч:
Свабоднае сэрца, і біся
Біся з руцінай, з прадкам
Удыхні паветра свежае
Зрабі душы падзарадку
Зайдзі за гэтыя межы
Хопіць быці гароднінай
Мы людзі на большае годныя!
Максім Вандроўнік
2011
Ответить с цитированием
  #233  
Старый 28.07.2011, 23:55
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Свабоды дух, ляці на крылах...
Свабоды дух, ляці на крылах,
нібыта птах прыгожы, вольны,
хай грукацяць сабакі з тылу
па-за смуродам навакольным.
Ляці вышэй, каб не кранулі
тваіх адзенняў снежна-белых
шалёныя сляпыя кулі,
бо часам бог ратуе смелых.
Ляці хутчэй, каб кіпцюрамі
цябе не злапіла навала,
ды пільны будзь з валадарамі:
ім усяго спрадвеку мала.
Ляці туды, дзе не хапае
такой, як ты, цудоўнай птушкі,
хай нехта роў табе капае,
як падказалі д’ябла служкі.
Свабоды дух, ляці на крылах!
Ты – сцяг чаканай перамогі.
Для барацьбы надай нам сілы.
І міласэрнасці ад бога…
Павел Надольскі
Антытэрор
Больш за трох не зьбірацца!
Гэта будзе пікет!
Шмат чаму атрымацца.
Выбуховы пакет.
Калі слухаюць болей -
Кандыдат за краты!
Вось «Народная воля».
Гэтак вырашыў «МЫ».
Ён мне дасць у «Еуропу»,
Калі буду далей.
А змаўчыш, будзе бокам -
Не збярэш і гасцей.
Гэта ж змова – дакладна!
Толькі што закрані...
Дынаміт пад уладу!
Вось яны – карані!
Абсалютна гнілыя
Тыя, хто пад нізом.
Гэны матам вось крые,
А таму – камяком.
Ну нашто сустракацца?
Разважаць, меркаваць,
Нават жонкі кранацца.
Падазрона і спаць.
Там у сне выпадкова,
Нечакана знайдуць
Тыя, хто ў непакоі,
Што невыканан суд.

Франак Нырка
2011
Дзень Волі!
Дзень Волі — Дзень Барацьбы —
За Радзіму, За шчасце, За Долю!
Супраць ворагаў усіх, што за кошт наш жылі,
Што залілі ўсю Плошчу крывёю...
Супраць усіх, хто не верыць у беларускі народ,
Супраць усіх — хто яго прыніжае.
Называючысь сябрам плюе ў душу,
Вякамі нам мову знішчае.
Дзень Волі — гэта памяці Дзень!
Тых, хто рушыў за край свой шляхотны.
Тых, хто страціў жыццё ў змаганні за свет,
Баронячы край боскі-родны!
Дзень Волі — гэта Вясна!
Гэта нашых сардэц Адраджэнне!
Пасля доўгага, доўгага сну,
Мы знішчаем у край свой нявер’е...
Сонца нам свеціць — Мы разам ідзем.
Мы Жывы і рушым мы далей.
Дзень Волі — гэта наш лёс,
Мы яго доўга чакалі...
Нас зноўку пужаюць збіваннем, крывёй,
Нас пужаюць здзекваннем ў кратах...
Праданым ахоўцам, бязбожным суддзёй,
І мёртвым у лесе застацца...
Не спыняць нас ворагі — Не спыняць свае,
Бо верым мы ўсе ў Свабоду.
Дзень Волі — гэта Наш дзень!
Бо Воля — то прага Народу...
Крывіч Вольны
2011
Ответить с цитированием
  #234  
Старый 17.08.2011, 01:54
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

***
Людзі чыняць дабрыню і здзек;
У грудзях і сэрцы, і каменні.
Так, зусім не кожны чалавек
Варты несці гэтае найменне.
Каб быць годным гэтага імя,
Чалавекам быць, а не лічыцца,
Мала ўзнагароды атрымаць,
І не дастаткова шмат вучыцца.
Мала проста скарыстоўваць мозг,
Розумам здзіўляць, мастацтвам вечным.
Чалавек - не той, хто мае моц,
А каму ўласціва чалавечнасць.
Ответить с цитированием
  #235  
Старый 17.08.2011, 01:56
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

***
Як нi страшна, а самi забылi,
Адцуралiся роднае мовы,
Хоць суседзi на гэта стварылi
Нам спрыяльныя, зручныя ўмовы.
Адцуралiся за паўстагоддзя.
А дагэтуль вякi забароны
Наша мова жыла у народзе,
Наша слова было нескароным.
Продкi вынеслi Спадчыну Жыццяў
Праз цяснiны гадоў, праз узвышшы,
А нашчадкi закiнулi, быццам
Непатрэбную рэч на гарышча.
Мова ёсць, а не трэба народу.
Нам яе замяняе другая,
Хоць i блiзкая вельмi да роднай,
Але ўсё ж непапраўна чужая.
Людзi, колькi памылак нанова
Паўтараем агулам, гурбою.
Адмаўляючы роднае слова,
Чым мы грэбуем, як нi сабою.
Непатрэбная мова. Як горка
Чуць i бачыць яе скон павольны.
Смерць магчыма спынiць яшчэ. Толькi
Цi на гэтае хопiць нам волi?
Ответить с цитированием
  #236  
Старый 17.08.2011, 01:58
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

***
Па-рознаму мы шчасце вымяраем,
На гэта мерка ў кожнага свая:
Хто ў колькасцi багаццяў назбiраных,
Хто ў яркасцi пражытага жыцця.
Ахопленыя гонкаю няспыннай
За шчасцем, мы не думаем зусiм,
Што мы яго ў жыццi знайсцi павiнны,
Што дадзена яно амаль што ўсiм.
Падумайце, глядзець якое шчасце
Вачыма ўласнымi на гэты дзiўны свет.
Глядзець i бачыць колераў багацце,
Гармонii яшчэ не сцёрты след.
Шчаслiвы той, хто бачыць чырвань неба
На захадзе вячэрняю парой,
Лiстоту клейкую зялёную на дрэвах,
Уздым жыцця пяшчотнаю вясной.
З`яўляюцца, ляцяць, знiкаюць думы…
Калi ж навучымся, нарэшце, заўважаць
Якое шчасце рухацца i думаць,
Якое шчасце чуць i размаўляць.
Мы гэта як належнае ўспрымаем.
Што - шчасце разумее толькi той,
Хто назаўжды да ложка прыкаваны,
Хто вечнаю ахутаны iмглой.
Не бачым шчасце мы, якое маем,
Так, прагу да яго нялёгка наталiць,
I толькi страта ўспомнiць вымушае,
Якiя мы шчаслiвыя былi.
Ответить с цитированием
  #237  
Старый 17.08.2011, 02:00
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

За што?!
Зямля мая, за што карае лёс
Цябе iзноў? Няўжо ва ўсiм мiнулым
Нам не хапiла гора, скаргаў, слёз,
Жалобных песень, розумаў знячулых?
Цi мала нам было, калi iшлi
Пад гвалтам твае дзецi на чужыну,
I ад дармовай працы ў селянiна
Сцiралiся з крывёю мазалi?
Калi суседзi ваяўнiчыя з цябе
Плацдарм ваенны шмат разоў стваралi;
Палiлi, рабавалi, забiвалi
З маўклiвага дазволу ад нябёс?
Эксперыменты. Войны. Кроў. Агонь.
Смяротны попел, з чорных хмар упаўшы…
Цi не зашмат на долю аднаго
Народа нешматлiкага няшчасцяў?
Няўжо хлусiлi i падманвалi мы больш,
Няўжо зрабiлi болей мы злачынстваў,
Чым тыя ж людзi у краiнах iншых?
Не! Дык караюць нас за што ж?!
Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч
Ответить с цитированием
  #238  
Старый 17.08.2011, 02:52
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

***
Навошта, чалавек, так многа маеш
Раскошных рэчаў, ежы i адзення
I, як сарока, ўсё ў гняздо цягаеш,
Блiскучага збiраеш накапленне?
Хаця б на момант нейкi адарвiся
Ад клопатаў, штодзённых спраў,
Уважлiва навокал азiрнiся,
Адчуй духмяны водар траў.
Пачуй, нарэшце, ў лiсця шапаценнi,
У цвiрканнi вясёлым вераб'я,
У песнi салаўiнае адценнях,
У звонкiм гомане ляснога ручая,
I ў тым, што ў золаце палёў
Шумiць даўно налiты колас,
I ў жаласлiвым крыку жураўлёў
Цiшэючы прыроды голас.
Яна звяртаецца да кожнага з людзей,
Каб збочылi з дарогi небяспечнай,
Сям'ёй адзiнаю з'ядналiся хутчэй,
З якой мы выйшлi гэтак недарэчна;
Каб сувязь з наваколлем узнавiлi,
Калiсь усталяваную навек…
Але, упэўнены ў сваёй уяўнай сiле,
На гэта не зважае чалавек.
Ответить с цитированием
  #239  
Старый 17.08.2011, 02:56
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Беларускай сталіцы.
З туманнай пеляны часоў
Ты паўстаеш. Як сведчаць кнiгi,
Цябе хрысцiла дымам кроў,
Пралiтая на берагах Нямiгi.
I потым шмат яшчэ разоў
Гiсторыi бязлiтаснай карцела:
Цябе занесць пяском гадоў,
Стагоддзяў хвалямi пакрыць яна хацела.
I ўсякi раз ўставаў ты з папялiшча,
З руiнаў вырастаў яшчэ шырэй.
I ворагам на злосць тваё аблiчча
Ўсё велiчней рабiлася, святлей.
Быу Менеск, Менск, а зараз Мiнск.
У заутра ты няяснае, трывожнае глядзiш,
Прыўзняўшы галаву, як быццам горды сфiнкс,
I на каленях нi прад кiм нiколi не стаiш.
Не здолеў вымусiць цябе нiхто скарыцца
Душою. Не схiляйся ж i далей.
Мая ты беларуская сталiца,
Жывi, квiтней i маладзей!
Ответить с цитированием
  #240  
Старый 17.08.2011, 02:58
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

}НАША ДОЛЯ

Нiчога вечнага няма на белым свеце,
Бо не адвечным Бог сусвету цуд ствараў,
Старэюць людзi, хоць былi калiсьцi дзецi,
Такая доля вабных зорак i дзяржаў.

Хада гiсторыi дакладна паказала:
Дзяржавы моцныя стваралiсь i жылi,
Было iмперый ў свеце створана нямала,
Ды без слядоў ў свой час у Лету паплылi.

Саюз Савецкi ўсiм заўжды здаваўся вечным,
Краiна моцная стаяла, як скала,
Ды ў будучыню шлях быў тупiком канечным,
Краiна рад павольна к смерцi падышла.

Але жывуць, як i раней тут жылi, людзi,
Няма дзяржавы, нiбы нават не было,
Калi дзяржава турбавацца пра iх будзе,
Не зробяць людзi для сваёй дзяржавы зло.

Цяпер стварылiсь незалежныя дзяржавы,
Ды надта кепска ў тых краiнах людзям жыць,
З такой палiтыкай яны не знойдуць славы,
Прыйдзецца долю iм Саюза паўтарыць.

Заўжды дзяржава моцнай каб была i вечнай,
Патрэбна ёй народ любiць i шанаваць,
Быць для людзей прывабнай, добрай i сардэчнай,
Такой дзяржаве у вяках скалой стаяць.

2.01.1995
Анатолій Балуценка
Ответить с цитированием
Ответ


Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


Текущее время: 16:59. Часовой пояс GMT.




Мировой политический форум - Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot