![]() |
|
#61
|
|||
|
|||
![]()
На чужыне
Музыка Мулявин В. Слова Богданович М. Год первого исполнения 1991 Первый солист Пеня И. Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць. Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу - мне сіняй галоўкай ківае Наш родны, забыты ў цяні васілёк. Прыпеў: «Здароў будзь, зямляча!» Чуць бачны ў даліне, Панура, нявесела шэпча ён мне: «Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне Аб беднай, далёкай сваёй старане». Баларуская краіна браначка Устань свабодны шлях сабе шукай, Ты не згасьнеш,ясная зараначка, Ты яшчэ асвеціш родны край. Прыпеў. |
#62
|
|||
|
|||
![]()
Над калыскай
А зязюлька кукавала... Музыка Мулявин В. Слова Купала Я. Год первого исполнения 1983 Первый солист Мулявин В. Як на свет радзіўся Янка, Як заплакаў многа-мала, - Пела маці над калыскай, А зязюлька кукавала: Як падрос, падняўся Янка, Як ганяць стаў ў поле стада, - На жалейцы граў дзень цэлы, А зязюлька кукавала: Прыпеў: Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку! Пасі статак! Ку-ку, ку-ку!(2 разы) Як вялікім вырас Янка, Як стаў сеяць шчыра, дбала, - За сяўбою пеў аб долі, А зязюлька кукавала. Як ні сеяў пільна Янка, - Ўсё чагосьці не ставала: Янка сеяў – людзі жалі, А зязюлька кукавала: Прыпеў. Як старым-старым стаў Янка, Як пазбавіўся сілы ўдалай, - Баіў байкі-казкі ўнукам, А зязюлька кукавала. Як хавалі людзі Янку, - Галасілі многа-мала: -А на што ж памёр ты, сейбіт!.. А зязюлька кукавала: Прыпеў 2 разы. |
#63
|
|||
|
|||
![]()
Наша хата багата
Год первого исполнения 1974 Первый солист Кашепаров А. Проша свата ў хату, Наша хата багата. Наша хата багата, Гонтамі накрывана. Бо даміна укрывана. Вех даміны утыкана. А наўкол газеллейка, А ў сярэдзіне вяселейка. Наша хата багата, Гонтамі накрывана. Бо даміна укрывана. Вех даміны утыкана. Бо даміна укрывана. Гонтамі накрыва |
#64
|
|||
|
|||
![]()
Нашто бабе агарод
Музыка Туренков А.. Слова Купала Я. Аранжировка Мулявин В. Год первого исполнения 1972 Нашто бабе агарод, калі баба стара? Калі бабе за 100 год -- кіпне, пэўне, зара. Лепш аддаць бы той садок дзяўчынцы прыгожай... Хай гусьценькі вішнячок у садку размножа. Будзе ладна ў цяньку летам паляжаці, З пекным хлопцам пад руку двойчы пагуляці. Будзе вішанкі зрываць дзяўчына пасьпелы (я) І дружочка частаваць, і туліць нясьмела. |
#65
|
|||
|
|||
![]()
Не гляди на меня
Не гляди на меня, не гляди. Не чаруй меня так - наяву и во сне. Насмехаешься ты - так уйди, не гляди. Ты замучишь меня, станешь гибелью мне. Взгляд лучистых очей мою душу обжёг, Я хожу сам не свой и тоскую, любя. То стремлюсь я к тебе, то стою, одинок, То любимой зову, то кляну горько я. Ты не любишь меня, тебе надо других, Кто дукатом манит, не считает рублей. Что же я тебе дам? - Горечь думок моих И бедность свою - ту, что нет тяжелей. И бедность свою - ту, что нет тяжелей. Чем я, жалкий бедняк, за тебя заплачу? Знаю, мало души тебе будет одной. Ты за деньги продашься, пойдёшь к богачу И любовницей станешь его иль женой. Будешь весело жить, сладко есть, долго спать, Будут шапки снимать пред тобой за версту. Я же - буду терпеть и судьбу проклинать. И тебя, и твою красоту Как боюсь я тебя, не гляди на меня. Ты теперь не моя и не будешь моей. Не уйдёшь, так погубишь себя и меня А обида в груди закипает сильней. |
#66
|
|||
|
|||
![]()
Не кляніце мяне
Музыка Явтухович Д. Слова Купала Я. Год первого исполнения 1987 Первый солист Мулявин В. Не кляніце мяне, Што так смутна пяю, Бо і так там на дне Душу змучыў сваю. Цяжкіх дум, горкіх дум Зваяваць не магу, Людскі плач, скаргаў шум Ловіць мысль на бягу. Не магу маску ўздзець, Крывіць роднай душой, Песні весела пець, Калі смуцен брат мой. Калі столькі бяды, Столькі гора і слёз Бачу ўкруг заўсягды, Столькі сам перанёс? Дый не смейся ж з мяне, Што так смутна пяю, Бо і так там на дне Душу змучыў сваю. Не магу маску ўздзець, Крывіць роднай душой, Песні весела пець, Калі смуцен брат мой. |
#67
|
|||
|
|||
![]()
Ой, дожджык ідзе
Музыка Мулявин В. Слова народные Год первого исполнения 1978 Ой,дожджык ідзе,раса нападзе па зялёнай брэзіне. Распусціў Яся сваё золата Па маладой дзяўчыне. Ой не жаль жа мне таго золата, што яго я распусціў. Дык жаль мне яе,тае дзяўчыны, што я за людзі пусціў. прыпеў: Ой,няхай кажуць,няхай гавораць, хоць па ўсенькаму свету, я цябе любіў - любіці буду, мой ружовенькі цвету! Як добра было,млода дзяўчына, мёд-гарэлачку піці. А цяпер не хоч,маладзенькая, са мною гаварыці. Як добра было,млода дзяўчына, падарункі браці. А цяпер не хоч,маладзенькая, са мною размаўляці. прыпеў... |
#68
|
|||
|
|||
![]()
Ой, дубе мой, дубе
Музыка народная Слова народные Аранжировка Дайнеко В. Год первого исполнения 1984 Ой, дубе мой,дубе, кучаравы дубе, ой, на табе, дубе, два галубы гудзе. Ой, трэця галубка, па саду жаркоча, любіў хлопец дзяўчыну, а цяпер не хоча. Сарву з таго дуба зялёны лісточак, накрыю лісточкам мілага слядочак. Каб раса не ўпала, птушкі не брадзілі, каб майго мілога іншы не любілі. |
#69
|
|||
|
|||
![]()
Ой, ляцелі гусі з броду
Музыка народная Слова народные Ой, ляцелі гусі з броду, Скалацілі ў рэчцы воду. (2 р.) Пакуль вада чыста стала, Я з Раманам пастаяла. (2 р.) Як стаў Раман жартаваці, Ваду з вёдзер выліваці. (2 р.) Раман, Раман, Рамніку, Пусці мяне да доміку. (2 р.) Я не родну маму маю, Будзе біці - добра знаю. (2 р.) Не так біці, як караці Ды шэльмаю называці. (2 р.) - Дзе ты, шэльма, валачылась, Што вячора ўжо зварылась? (2 р.) - Цяпер, мама, прызнаюся, Што з Раманам кахаюся. (2 р.) на-на-на-на-на Ой, ляцелі гусі з броду, Скалацілі ў рэчцы воду. (2 р.) |
#70
|
|||
|
|||
![]()
Ой, п&39;яны
Музыка Елисеенков О. Слова народные Год первого исполнения 1991 Ой, п&39;яны, Гарэлкі напіўся Ды сівому коніку на грыўку зваліўся, Ды сівому коніку на грыўку зваліўся. Ой, коню мой, коню, Коню мой сівенькі, Парай мяне коню, Бо я маладзенькі, Парай мяне коню, Бо я маладзенькі. Што ж я буду раіць? Ты сам тое знаеш: Не люб чужых жонак, Бо ты сваю маеш, Не люб чужых жонак, Бо ты сваю маеш. |
#71
|
|||
|
|||
![]()
Ой, сівы конь бяжыць
Музыка народная Слова народные Год первого исполнения 1996 Первый солист Катиков А. Ой сівы конь бяжыць У яго бела грыва Ой спанаравілась Ой спанаравілась Мне тая дзяўчына Ня так та дзяўчына Як яе лічанька Ой падай дзяўчына Ой падай дзяўчына Мне белу ручаньку Ручаньку падала Тры словы сказала Няхай бы я жыла Няхай бы я жыла Кахання не знала Бо тое каханне З вечара да рання Як сонейка ўзыйдзе Як сонейка ўзыйдзе Каханне разыйдзе Ой сівы конь бяжыць У яго бела грыва Ой спанаравілась Ой спанаравілась Мне тая дзяўчына |
#72
|
|||
|
|||
![]()
Па воду ішла
Музыка народная Слова народные Год первого исполнения 1978 Первый солист Дайнеко В. Па воду ішла Як пчолка гула З вадою ішла - наплакалася З вадою ішла - наплакалася. Не плач, мілая, Не плач, не тужы, Каня напасу, вады прынясу Каня напасу, вады прынясу Пi маці ваду, з поунага вядра Нявестку любі , бо у цябе одна. Другая будзе така ж самая, А трэцяя будзе яшчэгоршая. По воду ішла, Як пчолка гула, З водою ішла - наплакалася, З водою ішла - наплакалася. |
#73
|
|||
|
|||
![]()
Па над белым пухам вiшняў
Музыка Мулявин В. Слова Богданович М. Год первого исполнения 1991 Первый солист Мулявин В. Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца,ўецца шпаркі,лёгкі Сінякрылы матылёк. Навакол усё паветра Ў струнах сонца залатых,- Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутна ў іх. І ліецца хваляй песня,- Ціхі,ясны гімн вясне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне? Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх елках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць? Не паняць таго ніколі, Не разведаць,не спазнаць: Не даюць мне думаць зыкі, Што ляцяць,дрыжаць,звіняць. Песня рвецца і ліецца На раздольны,вольны свет. Але хто яго пачуе? Можа,толькі сам паэт. |
#74
|
|||
|
|||
![]()
Падаюць сняжынкі
Музыка Лученок И. Слова Трус П. Аранжировка Явтухович Д. Год первого исполнения 1987 Первый солист Пеня И. Падаюць сняжынкi дыяменты-росы, Падаюць бялюткi за маiм акном... Расчасалi вiшнi шоукавыя косы I уранiлi долу снегавы вянок. Дзесьцi у прасторы празвiнелi бомы, Дацвiлi пялёсткi нечае тугi... I здаецца зноуку еду я дадому Пераведаць родных,блiзкiх,дарагiх. Прыпеу: Хочацца навеяць казкi-таямнiцы Гукамi мелодый,радасцю без слоу. I застылi сценi у маёй святлiцы, Засынаю...снiцца роднае сяло. Адхiнае вечар тонкiя мярэжы, На акне альвасы дагарэлi у сне. А у душы квяцiстасць i такая свежасць, I з вачэй усмешкi сыплюцца на снег. Прыпеу... А сняжынкi сеюць кволую iмглiстасць, Падаюць бялюткi за маiм акном, I цвiце на вiшнях снежная урачыстасць, Сцелецца на скронях перад раннiм сном. Зноу зiма паслала снежныя кiлiмы, зажурыла беллю паплавы,лугi, I прыходзiць радасць у красе мауклiвай, Адплываюць хвiлi смутку i тугi. Прыпеу... |
#75
|
|||
|
|||
![]()
Пацалунак
Музыка Лученок И. Слова Каризно В. Год первого исполнения 1978 Первый солист Кашепаров А. Ні ў цёмным садзе і ні ў чарніцах Да вуснаў мілай не даступіцца. То іх затуліць яна рукою, То штосці шэпча табе такое. (2 р.) І не пасмееш пацалавацца, А яна будзе з цябе смяяцца. Ну што ж, калі ўжо няма ў ная згоды, Дык можа пойдзеш адведаць мёду? на-на-на-на-на-на-на-на-на ![]() У любай вусны пасаладзелі, Мунутай пчолы паналяцелі. - Ля самых вуснаў яны лятаюць! Цалуй, міленькі, бо закусаюць! Ля самых вуснаў яны лятаюць! - Не бойся, міла, не закусаюць! |
#76
|
|||
|
|||
![]()
Беларускія песні і вершы якія ўжо ёсць а гэтай тэме... па парадку з пачатку...
Алеся Александрына А в поле верба А дзе была вуціца? А дзе тая пара? Касіў Ясь канюшыну Добры вечар, дзяўчыначка Купалінка Лявонiха Мой родны кут Ночка цёмная Ой, рана на Івана Рэчанька Рушнiкi Стаіць вярба Ты мне вясною прыснілася Ты ж мяне падманула Хлопец пашаньку пахае Цераз рэчаньку Чаму ж мне ня пець Ой, бярозы да сосны Як я ехаў да яе Явар і каліна |
#77
|
|||
|
|||
![]()
Белявая, чернявая...
Чырвоная ружа Белая Русь ты мая Ідзём-пайдзём вдоль вуліцы Скрыпяць мае лапці Ой, ляцелі гусі з броду Каліна Машанька Завушніцы Вераніка Жураўлі на Палессе ляцяць Перапёлачка А ў полі бяроза... Ажанілі мяне Бацькоўскі дом Беларусачка Бывайце здаровы Жылі-былі Каханне Скажи мне, Ганулька Гусi Дзяўчына-сардэнька Людка Малітва Мінская зорка На чужыне Над калыскай А зязюлька кукавала... Наша хата багата Нашто бабе агарод Не гляди на меня Не кляніце мяне Ой, дожджык ідзе Ой, дубе мой, дубе Ой, ляцелі гусі з броду Ой, п&39;яны Ой, сівы конь бяжыць Па воду ішла Па над белым пухам вiшняў Падаюць сняжынкі Пацалунак Сегодня 05:55 |
#78
|
|||
|
|||
![]()
Вялікі дзякуй за гэтую тэму. Здароўя вам і ўсяго найлепшага. Пакуль што часу няма далучыцца і надрукаваць любімыя вершы: шмат пошукавай работы і цікавых адкрыццяў. Запрашаю на экскурсію ў Дараганаўскі краязнаўчы музей.
|
#79
|
|||
|
|||
![]()
Александрына
Музыка Мулявин В. Слова Бровка П. Мне не забыцца песні той даўняе вясны: *"На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны". *Цяпер магу прызнацца - тады пачаў кахаць, *Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць. *Александрына, цяпер прыйшла зіма. * *Александрына, шукаю я - няма... *Александрына, і з песьняй ты цьвіла. *Александрына, якою ты была? *Сказаць, што васілёчак, - дык фарба ў ім адна, * *Сказаць, што ты лілея, - сьцюдзёная ж яна. *Сказаць, што ты званочак, - ды ўсіх жа мала іх, *Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх. *Александрына, цяпер прыйшла зіма. * *Александрына, шукаю я - няма... *Александрына, і з песьняй ты цьвіла. *Александрына, якою ты была? |
#80
|
|||
|
|||
![]()
Я. Колас 'Сымон-музыка'
О край родны край прыгожы! Мiлы кут маiх дзядоў! Што мiлей у свеце божым, Гэтых светлых берагоў *Дзе бруяцца срэбрам рэчкi Дзе браты-лясы гудуць Нiвы гутаркi вядуць Гэтых гмахаў безгранiчных *Балатоў тваiх азёр Дзе пад гоман хваль крынiчных Думкi думае прастор *Дзе увосень плачуць лозы Дзе вясной лугi цвiтуць Дзе шляхом старым бярозы Адзначаюць гожа пуць? |