Украіна рассакрэціць архівы КДБ.
Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка *заявіў, што Служба бясьпекі Ўкраіны працуе над даручэньнем прэзыдэнта Віктара Юшчанкі рассакрэціць тайныя архівы савецкіх спэцслужбаў ад 1917 да 1991 году, гэта значыць, з усяго бальшавіцка?савецкага пэрыяду ўкраінскай гісторыі.
Працэдура рассакрэчваньня зойме ў архівістаў СБУ час да канца 2009 году.
Украінскія гісторыкі атрымаюць вельмі каштоўную крыніцу інфармацыі пра найноўшую гісторыю свае краіны – у прыватнасьці, пра Галадамор 1933 – 1934 гг., дзейнасьць УПА, змаганьне з дысыдэнтамі. Зь яе змогуць скарыстаць літаральна тысячы навукоўцаў, паколькі СБУ абяцае, што з дагэтуль засакрэчаных папак КДБ будзе створаны электронны архіў і што доступ да гэтага архіву зь цягам часу будзе магчымы ў кожным абласным цэнтры.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|