![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
ЗАКЛIК
Пачуйце подых роднай мовы! Прыемна, як ручай, звiнiць, Ўсе адмысловыя ў ёй словы. Як нашу мову не любiць! Натхненне надае размова, Як быццам песнi салаўя, Бясцэнна кожнае ў ёй слова, Бо мова родная, свая! Хутчэй бярыце кнiгу ў рукi, I ўраз адчуецца: язык Свабодна утварае гукi, Да iншай мовы ён не звык! I песню родную спявайце, Каб радаваць душу i слых, Свайму належнае аддайце! Пакуль што цяга да чужых. Любiце, паважайце мову, Падставы ўсе яна дае, Сярод славянскiх моў аснову Складаюць словы ўсе яе! Ад роднай мовы асалода, Пара, нарэшце, зразумець: Вялiкi гонар для народа I шчасце мову сваю мець! 20.10.1993 |