![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
}НАША ДОЛЯ
Нiчога вечнага няма на белым свеце, Бо не адвечным Бог сусвету цуд ствараў, Старэюць людзi, хоць былi калiсьцi дзецi, Такая доля вабных зорак i дзяржаў. Хада гiсторыi дакладна паказала: Дзяржавы моцныя стваралiсь i жылi, Было iмперый ў свеце створана нямала, Ды без слядоў ў свой час у Лету паплылi. Саюз Савецкi ўсiм заўжды здаваўся вечным, Краiна моцная стаяла, як скала, Ды ў будучыню шлях быў тупiком канечным, Краiна рад павольна к смерцi падышла. Але жывуць, як i раней тут жылi, людзi, Няма дзяржавы, нiбы нават не было, Калi дзяржава турбавацца пра iх будзе, Не зробяць людзi для сваёй дзяржавы зло. Цяпер стварылiсь незалежныя дзяржавы, Ды надта кепска ў тых краiнах людзям жыць, З такой палiтыкай яны не знойдуць славы, Прыйдзецца долю iм Саюза паўтарыць. Заўжды дзяржава моцнай каб была i вечнай, Патрэбна ёй народ любiць i шанаваць, Быць для людзей прывабнай, добрай i сардэчнай, Такой дзяржаве у вяках скалой стаяць. 2.01.1995 Анатолій Балуценка |