![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Аўтар музыкі -- Васіль Раінчык
Аўтар тэксту -- Уладзімір Някляеў "Верасы" - Родны мой горад 1-шы куплет: Песняй журлівай, крылом жураўліным, Зорак суніцамі Першым спатканнем і першым расстаннем Горад мой сніцца мне. Прыпеў (двойчы): Родны мой горад, любоў мая, Казка кахання чароўная. Ты, калі ласка, чакай мяне З кожнай дарогі, са шляху расстайнага. 2-гі куплет: Пад бліскавічным і сонечным небам Днём і парой начной, Светлы і чысты, як ветразь надзеі, Горад вясны маёй. Прыпеў (двойчы): Родны мой горад, любоў мая, Казка кахання чароўная. Ты, калі ласка, чакай мяне З кожнай дарогі, са шляху расстайнага. 3-ці куплет: Закалыхалі начныя праспекты Клёны з таполямі… Толькі б чакалі у горадзе гэтым, Толькі б нас помнілі. Прыпеў (двойчы): Родны мой горад, любоў мая, Казка кахання чароўная. Ты, калі ласка, чакай мяне З кожнай дарогі, са шляху расстайнага. |