![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Жняя
Як сама царыца У залатой кароне, Йдзе яна ў вяночку Паміж спелых гоняў. З каласкоў вяночак – Моладасці сведка – На ёй зіхаціцца, Як у садзе кветка. На грудзях шчаслівых Каптанок ружовы, У руцэ сярпочак Зублены, сталёвы. Вецер абнімае Стан яе дзявочы, Сонца ёй цалуе Шыю, твар і вочы. Каласкі хінуцца Перад ёй паклонна, Дзівіцца ігруша На мяжы зялёнай. А яна – царыца – Весела, шчасліва Карануе песняй Залатое жніва. Смела йдзе у сонцы Ўся сама – як сонца, Гэта жнейка наша Ў нашаей старонцы. Янка Купала 1911 |