![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Баіцца быць беларус беларусам... * * * * * * * * * * * * * * * * *
Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам, зваўся літвінам, русінам, русам, зваўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам… He знае, рабіць што з апошнім шанцам, які ён сёння атрымоўвае, як быць з сваім імем, з сваёю моваю, быць ці не быць беларусам нарэшце... Пытанне няпростае, канешне. (Дазволю сабе тут крышку іроніі. Характар наш тут, як на далоні.) He знае? * * * * * He хоча? * * * * * * * * * * * He смее? * * * * * * * * * * * * * * * * * *Баіцца? Вялікая гэта таямніца. Зведаў ён ліха апраметнага. Ён не баяўся таго і гэтага. Хапала адвагі, каб з ворагам біцца, ад голаду-холаду каб бараніцца... Ды вось быць самім сабою баіцца. Прайшоў праз Хатынь, * * * * * * * * * * * * * * * * * *праз Курапаты, зносіць цярпліва Чарнобыль пракляты, упарта крыніца яго бруіцца... Ды быць беларусам ён баіцца. Вось дык ноумен, вось дык феномен — гэты ўнук бабін, сын гэты удовін. Казалі «не будзь! » — * * * * * * * * * * * * * * * * * ён схіляўся ніцма. Гавораць «будзь!» — * * * * * * * * * * * * * * * * усё роўна баіцца. Вось што робіцца з беларусам. З сінявокім, з белавусам, не з недарэкам, не з няўмекам, з добрым увогуле чалавекам. Баіцца быць беларус беларусам... Ці, можа, ужо не баіцца? * * * * * * * * * * * * * *Анатоль Вярцінскі |