![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
СВАЯ ЗЯМЛЯ
Свая зямля, зямля дзядоў, бацькоў, Калi на ёй жывеш, не адчуваеш, Ды ў сэрцы разгараецца любоў, Айчыну як надоўга пакiдаеш. На Бацькаўшчыне шмат гадоў не жыў, Пабачыў iншых месц ў жыццi багата, Ды родны край мяне прываражыў, Бацькоўская мне часта снiлась хата. Блакiтныя ў снах бачыў верасы, Паляны, ўлетку дзе збiраў сунiцы, Чароўныя сасновыя лясы, Празрыстыя сцюдзёныя крынiцы. Што змалку ўсёй душою палюбiў, На ўсё жыццё – духоўнае багацце, Любоў сваю пранёс i не згубiў, Радзiма сэрцу – як другая мацi. Прыйшла пара, i я вяртаюсь зноў, Радзiма, як раней, перада мною, Хай будзе ў нас ўзаемная любоў, З сваёй сустрэцца радасна зямлёю. 27.11.1995 |