![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
ДЗЯЛIЦЦА РАДАСЦЮ
Чаму як шчасце – толькi для сябе, Самому мёду хочацца напiцца, А як няшчасце – могуць даць табе, Бо з iншым ёсць патрэба падзялiцца. Аб радасцi не скажа вам нiхто, Душа яго пяшчотаю сагрэта, Калi душа сумуе вельмi, то Iмкнецца iншым расказаць пра гэта. I сум чужы, i цяжкая журба, Якую выпадкова слухаць мушу, Хоць спосабаў дапамагчы няма, Сцякае колкiм болем ў маю душу. Свой боль не здатны хто утаймаваць, Яго другому перадаць гатовы, Але не часта прыйдзецца чуваць Ад iншых надта радасныя словы. Лепш радасцю дзялiцца, не бядой, У кожнага свая шкрабе за душу, Бо вельмi некарэктна робiць той, Чыю бяду дзялiць ў размове мушу. |