![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Апрычнікі
Пэўна ўжо, такі закон прыроды, Змацаваны тысячамі ран: Знойдуцца апрычнікі заўсёды, Як на троне з'явіцца тыран. Непрыкметна ціхія дагэтуль, Невукі, дапяўшы да пасад, Выканаюць з радасцю за гэта Нават самы жудасны загад. Будуць шчыраваць і без загада, Каб сваю адданасць паказаць. Выгрызаць прыдуманую здраду, Іншадумства чыста вымятаць. Будуць услаўляць тырана гучна, Называць празрыстай каламуць… А калі настане момант зручны — Першымі ж тырана прададуць. І напішуць успаміны потым, Як нягоднік, кат і цемрашал Ледзьве не штодзённа іх, гаротных, Да нядобрых справаў прымушаў… Так і дажывуць беспакарана, Ціха скончаць лік гадам сваім. Знікнуць. Да наступнага тырана. Каб ізноў з'явіцца разам з ім. Кузменка Змітрок |