![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Не сумуйце аб тым, што было.
Усёроўна не вернуць нічога. Усё былое быллём парасло І туды непраходна дарога. Не смуткуйце аб сонейке дзён, У якіх мелі шчасце калісьці. Непарушны сусветны закон – Каб не мець у мінуўшчыну выйсця. Нам не вернуцца ў свята вачэй, І ўсмешак, і поглядаў ясных, Не ўбачыць тых зорных начэй І світанкаў сваіх тагачасных. Не ўваскрэсіць кахання святло, Не звярнуць на інакшую долю… Што за жорсткае слова – “было”! Ды шчэ горай – “не будзе ніколі”! Як бы нам ні карцела змяніць Усё, што дзесьці зрабілі не тое, Мы не ўладны ў калішнім пажыць І нанова прайсці пражытое. А таму – што дарма бедаваць, Калі шанец згубілі ўчора? Лепей “заўтра” свае будаваць І не ведаць інакшага гора… ... |