![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Да закінутай вёсачкі, Богам забытай,
Дзе дзіцячага смеху ўжо не пачуць, Дзе няма магазіна, дзе школа забіта, Я, ў дарозе стаміўшыся, мусіў звярнуць. Тут калісьці жылі, і даволі багата, Грамадой працавалі на шчодрай зямлі, Але, вось – амаль усе закалочаны хаты І палі пустазеллем ужо зараслі. Маладыя ў горад даўно паўцікалі Дыскатэкаў і лёккага хлеба шукаць, А старых год за годам усіх пахавалі. І руку ўжо нікому няма тут падаць. Акрамя трох бабулек ды дзеда старога Тут ніхто не адчыне скрыпучых дзвярэй… На ўсю вёску адна засталася карова І з дзясятак які захудалых курэй. Іх усіх стяраже небрахлівая шаўка, Што не кінула вёску і гэтах старых, Чый сусвет – тэлевізар да мо аўталаўка, Што калі-некалі прыязджае да іх. Але, што ім купляць? Толькі хлеба ды солі, Ды запалак, ды, можа, мяшэчак крупы… Дзе тых грошаў набраць, каб прыдбаць нешта болей? Ім ячкі – прысмакі, ды тыя ж супы… Ім бы сілы знайсці, каб дабрацца да печы І ў спякоту ў гэткую крыху паспаць. Ім бы, гэтым старым, ў цянечку прылегчы, А яны пачалі вось мяне частаваць! Але ў сэрцы зрабілася горка і смутна… І заскрыбліся кошкі чамусьці ў душы… Я папіў малачка, нібы сын які блудны, І цішком пацягнуўся ізноў да шашы… Колькі ж гэтакіх вёсачак з картаў сціраюць! Іх знішчаюць і дзеянні нашы, і час… Але ж зрэдку снах вёскі зноў ажываюць, Каб, як родная маці, маліцца за нас... |