![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
НЕ МАГУ КАХАЦЬ
Не клiч мяне, цяпер не адгукнуся, Ты боль пякучы ў сэрца мне прынёс, Здавалась, што прымiрымся, зжывуся, Але пралiла безлiч горкiх слёз. Што будзе так, не думала нiколi, Пяшчотна ты любiць не пажадаў, Ўсё горшым станавiўся, i паволi Знаходзiць у гарэлцы ўцеху стаў. Цяпер ахвяра я няшчаснай долi, Чаму няўдала склалася яна? Табе зноў не хапiла сiлы волi, Адмовiцца не здолеў ад вiна. I знiкла маладосцi спадзяванне, Мы шчасце не змаглi пабудаваць, Было прыгожым ўзнёслае каханне, Не думала, што буду бедаваць. Надзея тлела: яшчэ раз праверу I шанц чарговы ў нагароду дам, Ты iншым стаў, i больш табе не веру, Нiяк застацца разам нельга нам. Ты не прыходзь, я жудасна стамiлась, I болей не магу цябе кахаць, Ушчэнт каханне цалкам разбурылась. Не ведаю, ад лёсу што чакаць? |