![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ
Зусiм сябе не баранiлi, Цярпелi здзекi над сабой, Заўсёды не народам былi, Слухмянай цiхаю гурбой. Нацыянальны дух i мроi Для нас iдэяй не былi, К нам беларускiя героi З даўнiн глыбокiх не прыйшлi. Працягла факт не непакоiў, Ды час спаткаў мець грошы зноў. Дзе гiстарычных ўзяць герояў? Знайшлося месца для звяроў. З характарам свiм плебейскiм Даўно прыйшла пара канчаць, Калi народам еўрапейскiм Сябе жадаем адчуваць. Свабоды дух пацiху тлее, Каб шчасным быць, не знаць бяды, Нацыянальную iдэю Народу трэба мець заўжды. З каго нам прыклад мець харошы I праз стагоддзi, i цяпер? Партрэт герояў даць на грошы, Бо нонсэнс: на валюце – звер. 13.07.1993 Анатолiй Iванавiч Балуценка |