![]() |
|
|
|
Опции темы | Опции просмотра |
#11
|
|||
|
|||
![]()
МОВА МАЯ, МОВА!
Мова мая, мова! Цэлы час ў няволi, Чую твае словы Толькi ў лесе, ў полi. Што цяпер з табою? Што з цябе зрабiлi? Мачахаю злою Мы з табою былi. Нежаданай стала, Нiшчылi паволi, Каб хутчэй сканала, Не жыла нiколi. Дзе душа людская? Як мы дапусцiлi: Родная такая, Ды ўсё ж не любiлi. Гналi цябе з хаты, Каб не галасiла, Каб схаваць за краты, Дзе была б магiла. Прызнаваць не хочам, Зразумеем з часам: Калектыўны злочын Мы чынiлi разам. Кузменка Змітрок |