![]() |
|
#11
|
||||
|
||||
![]()
Пагоня
Сярод будзённай мiтусьнi Ўдыхнуўшы горыч лiхалецьця, Мы ў захапленнi, нiбы дзецi, Гартаем казачныя сны. Тугой народжаныя вершы Натоўпам крочаць па лiсьце: «Чакай! Ён вернецца, наш вершнiк, З крыжом паганскiм на шчыце. Узьняўшы меч, на белым конi, Ён адшукае шлях да нас, Ён нашы сэрцы абаронiць Ад брудных зманаў i абраз!..» Штрых-кодам, Частаколам Вейкi Цень кiдаюць. Палю паперкi, Дзе слоў зашмат, А справы – нуль. Дарэмна мроiцца нам вершнiк. Не, ён ня вернецца, пакуль Мы творым пафасныя вершы Ў кутках хаваючысь ад куль. I абыякавасьць атрутай Паволi множыцца ў вачах, I вусны сьцятыя маўчаць, I не адмыцца ўжо ад бруду, Што налiпае да душы… Хто з нас ня быў – у думках – Брутам? Але ня здолеў, не рашыў Прыдбацi марныя пакуты… Наш гонар здох. Застаўся смутак Па зьзяннi страчаных вяршынь. I прывiдам былога болю Скрозь нашы сны iмчыць Пагоня… …Сябе пытаю раз сто першы: «Цi вернецца калi наш вершнiк?» (с) Хеллар Хьярта
__________________
Священный огонь светит в ночи, Священный огонь согревает в холод. Я даю свою ладонь тем, Кто остался молод! (с) |
|
|
![]() |
||||
Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
Хочу...хочу...хочуу... А чего хотите Вы, в данный момент ? ) | Элькин Сумт | Курилка | 60 | 23.12.2019 03:04 |
ВОПРОС. Хочу...хочу...хочуу... А чего хотите Вы, в данный момент ? ) | Леонид Мэмь | Курилка | 463 | 12.07.2015 17:03 |
УВ.Участники!Кто знает,был ли абхазским флагом теперешний флаг Грузии?И почему Грузия взяла абхазский флаг? | LARISA | Абхазия | 58 | 22.10.2010 17:47 |
ТЕМА. Мне Грустно....что делать....!?(Флудилка) | Александрина Кака | Курилка | 31 | 01.06.2010 09:24 |
3. ЭТО ИНТЕРЕСНО. Флаг Абхазии | Владимир Ваэ | Абхазия | 32 | 24.10.2009 15:27 |