![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
ЗАЛАТОЕ ПРАВIЛА
Як светстварыўся, з самага пачатку, З далёкiх, незапамятных часоў, Заўжды шукалi людзi праўду-матку, Каб iснаваць ёй, не знайшлось умоў. Яе заўжды, як папялушку, гналi, Шмат гора учынялi ёй i зла, За праўду праўдзе шану не складалi, Бо крыўда гаспадыняю была. Гартае хутка час тысячагоддзi, Ды не змяняе i на кроплю стан, Бо лiхалеццю не накажаш: «Годзе!» I за падманам доўжыцца падман. Ды многiя разбiць жадалi муры, Рабiлi шмат безвынiковых спроб, Iмчалiся гiсторыi вiхуры, I змагары зноў разбiвалi лоб. Без вады праўда чыстая, як неба, Але для многiх – страшная ганьба, Чаго няма, таго шукаць не трэба, Заўжды пустая з мурам барацьба. Хто правiла не ведаў залатое, Шукаў бясконца праўду зноў i зноў, Чаго няма, шукаць не трэба тое, Там толькi праўда, дзе ёсць больш правоў. |