![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Усё ў жыцці здаецца проста,
На ўсё вы знойдзеце прычыны. Як гэта цяжка быць дарослай, Як гэта цяжка быць жанчынай. Насустрач плёткам і абразам Пранесці горда твар прыгожы, Затое быць з каханым разам, І ў гэтым толькі шчасце, можа. А потым старасць, потым восень, Хаваеш першыя маршчыны. Хоць уваччу ўсё тая ж просінь, Ды сэрца ные без прычыны. Дачка сама адрэжа косы, І рассказаць ёй немагчыма, Як будзе цяжка жыць дарослай, І ў колькі раз цяжэй — жанчынай. Вера Вярба |