![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
СПАТКАННЕ З РАДЗIМАЙ
Калi далёка ад Радзiмы, Прыемна ўспомнiць край любiмы, I дапаможа перш-наперш Хутчэй ўсяго прыгожы верш. Як ў сэрцы смутак неадольны, I час ад спраў знайшоўся вольны, Прыйшла каб радасць ў сэрца зноў, След прачытаць хоць колькi слоў На беларускай роднай мове, I знойдзецца натхненне ў слове, Мiне туга ад вабных слоў, I радасць запануе зноў. Як здзейснiцца удала мэта, След шчыра дзякаваць паэта, Што здатны зноў магчымасць даць У роднай хаце пабываць. Не трэба на цягнiк бiлеты, Бо здольны цуд зрабiць паэты: Ў душы пачуццi аднаўляць, Каб Бацькаўшчыну адчуваць. Тугу з душы верш хутка здыме, Нiбы ў гасцях быў на Радзiме, След ўсiм паэзiю любiць, Часцей каб на Радзiме быць! 5.09.1993 Анатолiй Iванавiч Балуценка |