![]() |
|
#11
|
|||
|
|||
![]()
Далей Максім Гілевіч параўноўвае вынікі расследавання ўзарваных у 1999 годзе жылых дамоў у Маскве і поспехі беларускіх следчых у справе 11 красавіка. Ён цытуе жанчыну, што жыве ў адбудаваным на месцы маскоўскай трагедыі доме. Яна кажа, што жыве з пачуццём невядомасці, не ведаючы, дзе рване ў наступны раз. Аўтар з гонарам кажа, што «ў Мінску спрацавалі інакш». Што паміж выбухам і першым днём суда «ўсяго пяць месяцаў». Я адзін чагосьці не разумею? А як жа афіцыйная версія пра тое, што абвінавачаныя ўжо больш за дзесяць гадоў адточвалі сваё чорнае майстэрства?
«У 2006-м галасаваў за Мілінкевіча» Услед за БелТА адзначылася інфармагенцтва «Інтэрфакс». Гэта з ягонай падачы пайшла гуляць на стужках навінаў інфармацыя пра тое, за каго ў 2006 годзе галасаваў абвінавачаны Канавалаў. Тут і пытанне да следчых, навошта пра гэта пыталі ў часе допыту. Але яшчэ больш незразумела, навошта было публікаваць менавіта гэты эпізод з пратакола допыту, калі цудоўна вядома, што датычнасці ні Мілінкевіча, ні кагосьці з яго атачэння, ні ўвогуле апазіцыі да трагедыі ў метро няма? Чаму не надрукаваць, што Канавалаў быў у БРСМе? На мінулым тыдні журналіст дзяржаўнага тэлекананала ўжо абвінаваціў апазіцыйных актывістаў у спачуванні да тэрарыстаў. Складваецца ўражанне, што хтосьці не спыняе спробаў выкарыстаць тэракт для дыскрэдытацыі апанентаў. Ці можа адцягнуць увагу і падазрэнні ад сябе? У любым выпадку, усё гэта падазрона. |