|
|
|
Опции темы | Опции просмотра |
|
#1
|
|||
|
|||
Как вы считаете - Бел-чырвона-белы сцяг - что это для вас? Считаете ли вы его ...
Как вы считаете - Бел-чырвона-белы сцяг - что это для вас? Считаете ли вы его символом нашей страны?
Бел-чырвона-белы сцяг Беларуски Куток: литературный дневник Белы колер у светаўяўленні старажытных індаеўрапейцаў атаясамліваўся з колерам матчынага малака, ён асацыіраваўся з карміцелькай-зямлёй, з маці-прыродай і маці-жанчынай. Чырвоны колер лічыўся сімвалам агню і вечнага жыцця. Славяне асабліва шанавалі белы і чырвоны колеры, лічылі іх свяшчэннымі. Гэта былі асноўныя колеры іх адзення. У белае адзенне з чырвоным поясам апраналіся старэйшыны плямён. У сувязі з далейшым развіццём грамадства сэнсавае значэнне белага і чырвонага колераў значна пашырылася. Белае стала сімвалізаваць знак дабра, знак чысціні, крынічнай вады, шляхетнага серабра. Чырвонае стала знакам жыватворнага агню, сімвалам адвагі і ваяўнічасці, храбрасці, доблесці і праведнай крыві, пралітай за Айчыну. У найбольшай пашане ў продкаў беларусаў лічыўся пурпурны колер. Пурпур сімвалізаваў лепшыя якасці мужчыны-воіна, а для князя быў знакам яго божага паходжання. Наогул, белы і чырвоны колеры характэрныя для беларускай культуры, напрыклад, чырвоныя элементы на белай асноведзі лічацца самым распаўсюджаным спалучэннем колераў ў беларускім арнаменце. Галоўнымі колерамі беларускага духавенства з'яўляліся белы (душа чалавека) і чырвоны (кроў Ісуса на ёй)... Нарэшце, бел-чырвона-белы сцяг быў зацверджаны як Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь (19 верасня 1991). 11 снежня Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў Палажэнне «Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь». Пасля рэферэндуму (14 мая 1995) выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга як дзяржаўнага было спынена. Взято с сайта http://www.proza.ru/diary/belkutok/2011-09-25 |