Як сустрэну прыгожага, з хвалістым чубам,
Дык адразу успомніцца колішні любы...
Толькі любым цяпер вось яго я назвала,
А тады не галубіла, не прызнавала.
І чаму, і чаму пазірала няміла?
Ці ж дзяучо непакорных плячэй не любіла?
Ці ж яна, каб сагрэцца у абдымках хлапчыны,
Не хадзіла пазяблае праз каляіны?
І кахала---не знала,
І любіла--- дражніла...
Як сустрэну прыгожага, думаю---мілы.
Еудакія Лось
__________________
Не жалей о прошлом, цени настоящее, верь в будущее.
|