Валерыю:
Так, не чытае і не паважае сваёй роднай мовы больш, чым у крытыкуемыя савецкія часы, калі руская мова лічылася маці славянскіх моў і "вялікага рускага брата". Наша пакаленне ведае мову якраз дзякуючы літаратуры, бо, згадзіцеся не вельмі часта мы карысталіся, ці карыстаемся ёю ў звычайным жыцці.
Прымушаю чытаць сына,які да 10 год чытаў усё ўзахлёб, як кажуць, на абедзвюх мовах, а зараз акрамя праграмнага нічога не хоча браць у рукі. Самой сябе становіцца жахліва, бо разумею: не тое раблю. З замілаваннем чытаю яму Коласа,а сын глядзіць на мяне, як на дзівачку. Хто тут вінаваты? Лукашэнка, Шушкевіч, савецкія часы, бацькі,час, грамадства, альбо ўсё разам і кожны па-асобку? Зараз заахвочваю яго жаданне зразумець сёе-тое з украінска-моўных каналаў. Прыводжу беларускія адпаведнікі. Можа хоць праз які час зробіць належныя высновы. А можа і не,хто ведае. Навязваць свой погляд нават падлетку-няўдзячная і шкодная справа.
Са святам усіх суайчыннікаў! Цярпення і паразумення!
__________________
Еще не время... а уже не вовремя
|