Показать сообщение отдельно
  #56  
Старый 04.04.2010, 21:09
Аватар для Тамара Миха
Тамара Миха Тамара Миха вне форума
Junior Member
 
Регистрация: 21.03.2010
Сообщений: 12
Тамара Миха is infamous around these parts
По умолчанию

Валянціна, у пытанні нацыянальнай мовы нельга параўноўваць Беларусь з Украінай. Там і раней значная частка насельніцтва карысталася роднаю мовай у адрозненні ад беларусаў, дзе беларускамоўныя школы існавалі толькі на вёсцы, а чыталі родную літаратуру адзінкі аматараў. Аднак адносіны да яе былі больш цярпімымі чым у 1990-2000 гады. Што ж да таго, што зараз усе на Украіне задаволены і размаўляюць на украінскай мове, дык гэта зусім не так.
Нацыянальнае пытанне не павінна быць разменнай манетай у палітычных гульнях любой краіны. Павінна быць прадуманая праца ў напрамку адраджэння роднай мовы поруч з трывалым разуменнем народа, што веданне большай колькасці славянскіх моў толькі ўзбагачае нас. Адукаваны чалавек заўсёды перайдзе на мову субяседніка, толькі для гэтага патрэбна тую мову ведаць...
Есць і яшчэ адна прычына, пра якую амаль не ўзгадваюць, але яе нельга не ўлічваць. Не чытае моладзь ні па-расейску, ні па-беларуску. Дзе ж ужо тут размаўляць!!!
__________________
Еще не время... а уже не вовремя
Ответить с цитированием