Показать сообщение отдельно
  #24  
Старый 15.07.2008, 08:54
Наталья Тук
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Паспеў адчуць, што ўжо не слабка
І ў паясніцы,-а на стол
Тым часам едзе ў місе бабка
І парай дыхае пад столь:
З бакоў запечаныя ў меру,
У бульбе скварачкі тырчаць-
І так жа ўслед пайшла на змену-
Хоць замычы, каб не змаўчаць.
Ужо б сказаў на гэтым дзякуй,
А на абрус нясуць бліны
І к ім - мачанку-верашчаку
З наборам рэбрачак свіных!
Калдун! Духмяны, сакавіты,
У масле ўсмяглы, а паўзверх-
Смятанкай свежаю паліты..
Ну што? Ізноў глядзіш, як звер?
Таму-дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу-
І беларускаму палетку,
І БЕЛАРУСКАМУ СТАЛУ!
Ответить с цитированием