Показать сообщение отдельно
  #23  
Старый 15.07.2008, 08:54
Наталья Тук
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Вось ты ў гасцях - і нават слоўца
Табе *сказаць няма калі:
Вяндліну з водарам ядлоўца
Мяцеш-зараз па два скрылі!
А побач - зірк!-як цуд, як казка-
З каляндрай, з перцам, з часнаком-
Ляжыць вясковая каўбаска,
Таксама ўвітая дымком.
Калі ж дапаў да вантрабянкі-
Цягаць стамілася рука!
Глядзіш-а ўжо кіндзюк крывянкі
На блюда выклалі з гаршка!
Ответить с цитированием