Показать сообщение отдельно
  #22  
Старый 15.07.2008, 08:44
Наталья Тук
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

О, млечны дзюдзік на талерцы!
Цалком засмажаны ў духу!
Ягоны вобраз будзе ў сэрцы,
Пакуль не стлею на труху!
О, як ляжыць ён маляўніча
На падагнутых капытках,
Задзёршы ўгору пекны лычык
З пахучай траўкаю ў зубах!
Як той анёлачак-румяны,
Са скурай крухкаю, ядкой,
І грэцкай кашаю напханы
Не абы-як абы-якой!
У кашы-яблычак мядовы
Ці ўпрэлы пахкі баравік!
Самлець нядоўга там, панове,
Калі к раскошы не прывык!
Ответить с цитированием