Братцы мілыя, дзеці Зямлі - маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай»... Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная... але так ужо мы самі пусцілі яе на здзек... Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна?
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.
:-D (v)
|